Сяргей Анатолевіч Рачкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Анатолевіч Рачкоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет
10 верасня 2013 — 12 верасня 2019
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Ігар Фісенка
Пераемнік: Сяргей Цярэнцьеў
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 4 лістапада 1960(1960-11-04) (59 гадоў)

Сяргей Анатолевіч Рачкоў (нар. 1960, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, перакладчыцкі факультэт, у 1990 годзе аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў.

Прайшоў навучанне ў Сусветным банку (г. Вашынгтон, ЗША), Аб’яднаным Венскім інстытуце (г. Вена, Аўстрыя), Жэнеўскім цэнтры вывучэння палітыкі ў галіне міжнароднай бяспекі (г. Жэнева, Швейцарыя).

Валодае англійскай і французскай мовамі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

1999—2000 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. 2000—2002 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. 2003—2006 — кансультант, начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. 2006—2009 — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 2009—2013 — начальнік аддзела ЗША і Канады ўпраўлення Амерыкі МЗС Беларусі. з верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. З студзеня 2014 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве. З мая 2014 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].

У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 337 «О С. А. Рачкове» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).

Шаблон:Паслы Беларусі ў Алжыры Шаблон:Паслы Беларусі ў Судане