Ігар Валянцінавіч Фісенка
Ігар Фісенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Павел Латушка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Сяргей Міхневіч | ||||||
Пераемнік | Сяргей Рачкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 ліпеня 1970 (54 гады) |
||||||
Жонка | Фісенка Ларыса Аляксееўна | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 9 чэрвеня 1970, Масква, Расія) — беларускі дыпламат, правазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін па спецыяльнасці правазнаўства. Кандыдат юрыдычных навук.
У 1992—1994 кансультант, вядучы спецыяліст упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1994—2001 другі сакратар, начальнік аддзела, намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2001—2005 дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях і НАТА.
У 2005—2008 начальнік упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. 22 студзеня 2010 года стаў дадаткова паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве [1]. У 2012 прызначаны таксама паслом у Судане і Алжыры па сумяшчальніцтве.
З 2013 года начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі.
15 студзеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА[2]. 16 мая 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Святлану Ціханоўскую[4]. 12 лістапада 2021 года вызвалены Лукашэнкам з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2010 г. № 32 О назначении И. В. Фисенко(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Уладзімір Мацвееў. Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Літве і Францыі(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (15 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2019.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019
- ↑ Пасол Беларусі ў Францыі: Лукашэнка стварыў краіну, а Нехта каардынуюць узброеныя сілы Польшчы. 05.11.2020
- ↑ Игорь Фисенко освобожден от должности посла Беларуси во Франции
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі МДІМА
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Асобы
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Паслы Беларусі ў Егіпце
- Паслы Беларусі ў Амане
- Паслы Беларусі ў Францыі
- Паслы Беларусі ў Партугаліі
- Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЕСКА
- Дыпламаты Беларусі
- Паслы Беларусі ў Алжыры
- Паслы Беларусі ў Судане
- Паслы Беларусі ў Манака