Сяргей Аляксандравіч Балашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Аляксандравіч Балашэнка
Дата нараджэння 15 жніўня 1962(1962-08-15) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык права, юрыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Сяргéй Аляксáндравіч Балашэнка (нар. 15 жніўня 1962 года, в. Стайкі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук (2001), прафесар (2007), заснавальнік нацыянальнай школы экалагічнага права[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Стайкі, Магілёўскага раёна, Магілёўскай вобласці Беларускай ССР у 1962 годзе.

Скончыў у 1989 годзе юрыдычны факультэт, пасля чаго адразу працаўладкаваўся на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва. Пачынаючы з 1991 года з’яўляецца загадчыкам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.[2]

З 1999 па 2002 займаў пасаду дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. У 2002—2020 гадах — дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўляецца членам Прававога кансультатыўнага саветы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.[1]

У якасці эксперта ПРААН, Сусветнага банка, UNIDO і іншых удзельнічаў у шэрагу міжнародных праграм.

Прымаў удзел у рэалізацыі праграмы па ўмацаванні інстытуцыйнага развіцця ў 2003 годзе.

Удзельнічаў у Праграме ПРААН/ГЭФ экалагічнага аздараўлення Дняпра ў 20022005 гадах.

Быў экспертам Праграмы развіцця ААН «Будаванне патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай адзнакі ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый Рэспублікі Беларусь» у 20092010 гадах.

Сяргей Аляксандравіч галоўны рэдактар часопіса «Права.by» і выдання чацвёртага тома «Беларускай юрыдычнай энцыклапедыі».[1]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў і карысных мадэляў, напрыклад «Аттрактант для кровососущих насекомых и способ борьбы с кровососущими насекомыми» ці «Установка для преобразования энергии движущейся текучей среды в полезную энергию».[1]

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы і выкарыстання лясоў» у 1993, а ў 2001 — доктарскую дысертацыю на тэму «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя». Акрамя таго распрацаваў тэорыю прававога мадэлявання ў праватворчай дзейнасці.[2]

З’яўляецца аўтарам звыш 100 навуковых прац у экалагічным напрамку і прававога мадэлявання. Акрамя таго падрыхтаваў двух дактароў юрыдычных навук і чатырох кандыдатаў.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны[2]:

Зноскі

  1. а б в г Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б в Балашенко Сергей Александрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Балашенко Сергей Александрович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 94.