Сяргей Аляксандравіч Глябко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Глябко
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Глябко
Нарадзіўся 23 жніўня 1992(1992-08-23)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск)
Нумар 7
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Фартуна (Мінск)
Клубная кар’ера*
2009 — 2014 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 1 (0)
2013 — 2014   Сцяг Беларусі Слуцк 56 (7)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Слуцк 46 (4)
2017 Сцяг Беларусі Гарадзея 13 (0)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 14 (2)
2018 Сцяг Славакіі Партызан (Бардзеёў) 13 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 12 (1)
Нацыянальная зборная**
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 6 (2)
2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Сяргей Глябко (нар. 23 жніўня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага клуба «Тарпеда».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2010 далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 года: выйшаў на замену ў другім тайме матчу БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Еўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле так і не выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчан не прыцягваўся.

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Слуцк». Разам са «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013. Па заканчэнні сезону 2014 вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[2]. Дэбютны для «Слуцка» сезон у Вышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазней здолеў замацавацца ў аснове случан.

Па заканчэнні сезону 2014 вярнуўся ў БАТЭ[3], аднак «Слуцк», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 года аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[4]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[5].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[6]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені стаў толькі выхадзіць на замену. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Гарадзеяй»[7] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[8], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2018 года далучыўся да клуба з другога дывізіёна Славакіі «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў іграком мінскага «Тарпеда»[9].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістана на Кубку Садружнасці 2012; у гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць Літвы. Пазней прыцягваўся ў зборную на працягу 2012 года, але з пераходам у «Слуцк» перастаў выклікацца.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]