Марцін Яўгенавіч Арцюх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Марцін Арцюх
Поўнае імя Марцін Яўгенавіч Арцюх
Нарадзіўся 6 мая 1996(1996-05-06)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 91
Клубная кар’ера[* 1]
2018 Беларусь Слонім-2017 14 (2)
2018—2019 Беларусь Гарадзея 7 (0)
2020 Беларусь Слонім-2017 21 (2)
2021 Беларусь Баранавічы 28 (9)
2022—2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 20 (3)
2023— Беларусь Дняпро (Магілёў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2023.

Марцін Арцюх (нар. 6 мая 1996) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Да 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў трывала з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.

У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[3], аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[4] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[5], дзе спачатку выхадзіў на замену, а хутка замацаваўся ў стартавым складзе.

У сакавіку 2021 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, па выніках сезона 2021 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[6]. У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2023 года пакінуў «Іслач»[7] і хутка стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1) Д2 Слонім-2017 Беларусь 14 2
2018 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 5 0
2019 Д1 Гарадзея Беларусь 2 0
2020 Д2 Слонім-2017 Беларусь 21 2
2021 Д2 Баранавічы Беларусь 28 9
2022 Д1 Іслач Беларусь 12 2
2023 (1) Д1 Іслач Беларусь 8 1

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]