Павел Віктаравіч Бардукоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Павел Бардукоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Віктаравіч Бардукоў
Нарадзіўся 10 красавіка 1993(1993-04-10)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 174 см
Вага 69 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Нумар 20
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2018 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 119 (19)
2012   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 16 (0)
2019 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 сакавіка 2019.


Павел Бардукоў (нар. 10 красавіка 1993) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро». На наступны год замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2011 дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Па выніках сезону 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Павел стаў выступаць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2014 на два гады падоўжыў кантракт з клубам[2]. У другой палове 2014 года замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезону «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў трывалым іграком асновы магілёўскай каманды ў Першай лізе, па выніках сезону 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[3]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных. З лета 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне «Дняпро» з мінскім «Промнем». Паўлу не знайшлося месца ў аб’яднанай камандзе, і неўзабаве ён адправіўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну». У сакавіку 2019 года афіцыйна пакінуў «Дняпро»[4] і пазней папоўніў склад бабруйскага клуба.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 дубль Дняпро Сцяг Беларусі 5 0
2010 дубль Дняпро Сцяг Беларусі 30 5
2011 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 1 0
2012 Д3 Дняпро-2 Сцяг Беларусі 16 0
2013 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 3 0
2014 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 19 1
2015 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 30 10
2016 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 25 6
2017 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 19 2
2018 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 22 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]