Ілья Эдуардавіч Балтрушэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ілья Балтрушэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Эдуардавіч Балтрушэвіч
Нарадзіўся 30 сакавіка 1999(1999-03-30)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 193 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Ліда
Нумар 23
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2017   Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2019 —   Сцяг Беларусі Ліда

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 сакавіка 2019.


Ілья Балтрушэвіч (нар. 30 сакавіка 1999) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Ліда» (у арэндзе з магілёўскага «Дняпро»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе пачаў прыцягвацца да складу магілёўскага «Дняпро», які на той час выступаў у Першай лізе. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 1 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Беларусі супраць наваполацкага «Нафтана» (2:3), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2016 годзе правёў за магілёўскі клуб 4 матчы ў Першай лізе.

У 2017 годзе, пасля выхаду магілёўскай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[2], дзе таксама гуляў за дубль, прымаў удзел у Юніёрскай лізе УЕФА. У 2018 годзе вярнуўся ў «Дняпро», зноў стаў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 кастрычніка 2018 года ў хатнім матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:4), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпро» з мінскім «Промнем», адправіўся на прагляд у аб’яднаную каманду, але не падышоў і пазней далучыўся да «Ліды». У сакавіку 2019 года афіцыйна папоўніў склад склад аб’яднанай каманды (якая атрымала назву «Дняпро») і быў адпраўлены ў арэнду ў лідскі клуб[3].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 0 0
2016 Д2 Дняпро Сцяг Беларусі 4 0
2017 (1) дубль Дняпро Сцяг Беларусі 13 0
2017 (2) дубль Шахцёр Сцяг Беларусі 15 0
2018 Д1 Дняпро Сцяг Беларусі 5 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]