Сяргей Апанасавіч Міхальчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сяргей Апанасавіч Міхальчук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 14 жніўня 1925(1925-08-14) (96 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская

Сяргей Апанасавіч Міхальчук (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 г. быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 г. скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з 1949 г. (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 г. (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова(руск.) бел., В. Біянкі(руск.) бел., А. Вішні, Л. Панцялеева[прыбраць шаблон], В. Асеевай(руск.) бел., Л. Варанковай(руск.) бел., М. Дубава(руск.) бел., Я. Пермяка(руск.) бел., Ю. Смуула(руск.) бел., Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.