Сяргей Валер’евіч Цвяцінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Цвяцінскі
Поўнае імя Сяргей Валер’евіч Цвяцінскі
Нарадзіўся 22 лютага 1984(1984-02-22)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 27 (1)
2002—2003 Беларусь Дынама-Юні (Мінск) 36 (0)
2004—2005 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 36 (0)
2006 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 10 (0)
2007 Беларусь Смаргонь 18 (0)
2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 19 (0)
2009 Беларусь Белшына (Бабруйск) 16 (0)
2010 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 29 (0)
2011 Беларусь Гарадзея 24 (0)
2012—2016 Беларусь Слуцк 112 (12)
2016 Латвія Даўгаўпілс 13 (0)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 28 (1)
2018 Беларусь Ліда 27 (1)
2019 Беларусь Маладзечна 8 (1)
2019 Беларусь Смаргонь 10 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Сяргей Цвяцінскі (нар. 22 лютага 1984, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». У 2004 годзе стаў іграком дэбютанта Вышэйшай лігі — мінскага МТЗ-РІПА, але на наступны год страціў месца ў аснове. У 2006—2008 гадах гуляў у Вышэйшай лізе за «Нафтан», «Смаргонь» і «Савіт».

У 2009 годзе разам з «Белшынай» выйграў Першую лігу, але сам не пайшоў на павышэнне, стаўшы іграком «Граніта». Пасля сезона ў «Гарадзеі» ў 2012 годзе стаў іграком «Слуцка». У 2013 годзе разам са слуцкім клубам перамог у Першай лізе, а з сезона 2014 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы гуляў за «цукровых» у Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Улетку 2015 года стаў капітанам каманды пасля таго, як Вячаслаў Грыгараў перайшоў на трэнерскую працу. Сезон 2016 таксама пачаў асноўным іграком случан, але ў чэрвені 2016 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[3].

У ліпені 2016 года папоўніў склад аўтсайдара латвійскай Вірслігі — клуба «Даўгаўпілс»[4], які не здолеў выратаваць ад вылету ў другі дывізіён. У лютым 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[5].

У студзені 2018 года пакінуў сталічную каманду[6] і неўзабаве перайшоў у «Ліду»[7], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2019 года стаў іграком жыткавіцкага ЮАС[8], аднак ужо ў сакавіку пакінуў клуб і далучыўся да «Маладзечна». У чэрвені 2019 года перабраўся ў «Андэрдог», але не згуляў за яго і хутка вярнуўся ў маладзечанскую каманду. У ліпені 2019 года стаў іграком «Смаргоні»[9], дзе рэгулярна гуляў у аснове.

У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[10]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Tsvetinskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (30 студзеня 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. "Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским (руск.). football.by (13 чэрвеня 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Сергей Цветинский перешел в "Даугавпилс" (руск.). football.by (9 ліпеня 2016). Праверана 17 красавіка 2024.
  5. Сергей Цветинский подписал контракт с минским "Торпедо" (руск.). football.by (21 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2024.
  6. Куган и Цветинский покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (12 студзеня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  7. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 17 красавіка 2024.
  8. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды" (руск.). football.by (16 студзеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  9. Цветинский перейдет в "Сморгонь" (руск.). football.by (19 ліпеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  10. Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
  11. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]