Сяргей Леанідавіч Варанец
Сяргей Леанідавіч Варанец | |
---|---|
Дата нараджэння | 1960 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у |
Сяргей Леанідавіч Варане́ц (нар. 1960, г. Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі В. І. Кожар, Воінаў, Г. У. Палянская, Г. А. Трушнікава, Ю. Н. Кішык, Чантурыя, Н. А. Зельтэн, І. Іода).
У 1982—2006 гадах працаваў архітэктарам, а пазней начальнікам архітэктурна-канструктарскай майстэрні № 3 у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; галоўны архітэктар г. Магілёва (2006); намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, з 2007 года галоўны архітэктар Магілёўскай вобласці. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2002 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: кінатэатр «Ветразь», 40-кватэрны жылы дом па вул. Мянжынскага, 80-кватэрны жылы дом па вул. Чалюскінцаў, 290-кватэрны жылы дом па вул. Гагарына, 108 кв. жылы дом па вул. Сіманава, Рэканструкцыя стадыёна «Спартак», рэканструкцыя лёгкаатлетычнага манежа з залай гульнявых відаў спорту па вул. 30 гадоў Перамогі, Цэнтр спорту і адпачынку па пр. Міру — усе ў Магілёве, рэканструкцыя і інтэр’еры філіяла гасцініцы «Магілёў», дзіцячы аздараўленчы комплекс у в. Прыбар Бялыніцкага раёна, інтэр’еры Палаца грамадзянскіх абрадаў, рэканструкцыя вул. Ленінскай, рэканструкцыя Камсамольскага сквера, рэканструкцыя рэстарана «Полі» пад фірменны магазін «Крышталь» з барам, рэканструкцыя спортбазы «Космас» — усе у Магілёве, адміністрацыйны будынак «Аховы» ў г. Бабруйску, рэканструкцыя галоўпаштамта, інтэр’еры рэстаранаў «Мадэрн», «Саломенка», рэканструкцыя і інтэр’еры магазіна абутку «Бадэн», інтэр’еры Магілёўскага філіяла Інстытута правазнаўства ў Магілёве, рэканструкцыя плошчы Леніна ў г. Бабруйску, касцёл Святога Антонія, жылы дом на скрыжаванні вул. Піянерскай і К. Лібкнехта, інтэр’еры Гарадскога дома культуры, навучальна-лабараторны корпус са спорткомплексам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта — усе ў г. Магілёве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Нацыянальных фестываляў архітэктуры ў Брэсце, Гомелі, Мінску. Лаўрэат спецпрэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама (2005).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з архітэктарам Ірынай Варанец.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Воронец Сергей Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Бабруйска
- Галоўныя архітэктары Магілёва
- Галоўныя архітэктары Магілёўскай вобласці