Сяргей Аляксандравіч Глябко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Глябко)
Футбол
Сяргей Глябко
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Глябко
Нарадзіўся 23 жніўня 1992(1992-08-23)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 79 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
Беларусь Фартуна (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 1 (0)
2013—2014   Беларусь Слуцк 56 (7)
2015—2016 Беларусь Слуцк 46 (4)
2017 Беларусь Гарадзея 13 (0)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 14 (2)
2018 Славакія Партызан (Бардзеёў) 13 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 25 (1)
2019 Беларусь Гомель 13 (1)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (4)
2021—2023 Беларусь Слуцк 67 (7)
2024— Беларусь Дняпро (Магілёў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2012 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Сяргей Глябко (нар. 23 жніўня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2010 далучыўся да асноўнага складу БАТЭ, дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі 21 лістапада 2010 года: выйшаў на замену ў другім тайме матча БАТЭ — «Шахцёр» (Салігорск). Акрамя гэтага, апынуўся ў заяўцы на гульні Лігі Еўропы з малдаўскім «Шэрыфам» і ўкраінскім «Дынама», аднак на поле так і не выйшаў. З таго часу да матчаў асноўнай каманды барысаўчан не прыцягваўся.

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Слуцк». Разам са «Слуцкам» стаў пераможцам Першай лігі 2013. Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 паўторна апынуўся ў арэндзе ў «Слуцку»[4]. Дэбютны для «Слуцка» сезон у Вышэйшай лізе пачынаў, выходзячы на замену, але пазней здолеў замацавацца ў аснове случан.

Па заканчэнні сезона 2014 вярнуўся ў БАТЭ[5], аднак «Слуцк», які намагаўся падоўжыць супрацоўніцтва, у студзені 2015 года аформіў канчатковы пераход паўабаронцы[6]. На працягу двух гадоў заставаўся асноўным іграком случан. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[7].

У студзені 2017 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага левага паўабаронцы, аднак у чэрвені стаў толькі выхадзіць на замену. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Гарадзеяй»[9] і неўзабаве стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[10], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2018 года далучыўся да клуба з другога дывізіёна Славакіі «Партызан» з Бардзеёва. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь і зноў стаў іграком мінскага «Тарпеда»[11].

У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель»[12], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[13]. У лютым 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[14]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў бабруйчан, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[15].

У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[16]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з ліпеня па верасень адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне са слуцкім клубам[17]. Пакінуў «Слуцк» у студзені 2024 года[18].

У лютым 2024 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[19].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. 21 студзеня 2012 года дэбютаваў за моладзевую зборную Беларусі ў матчы супраць Таджыкістана на Кубку Садружнасці 2012; у гэтым турніры таксама згуляў у матчы супраць Літвы. Пазней прыцягваўся ў зборную на працягу 2012 года, але з пераходам у «Слуцк» перастаў выклікацца.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Sergey Glebko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Glebko // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. http://sfc-slutsk.by/person/46
  4. БАТЭ отдал Глебко в аренду "Слуцку" (руск.). football.by (12 лютага 2014). Праверана 27 лютага 2024.
  5. "Слуцк" расстался с Гнедько, Дроздом и Глебко (руск.). football.by (25 снежня 2014). Праверана 27 лютага 2024.
  6. Сергей Глебко перешел из БАТЭ в "Слуцк" (руск.). football.by (16 студзеня 2015). Праверана 27 лютага 2024.
  7. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 27 лютага 2024.
  8. Сергей Глебко подписал контракт с "Городеей" (руск.). football.by (3 студзеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
  9. "Городея" рассталась с Глебко (руск.). football.by (28 ліпеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
  10. Сергей Глебко стал игроком минского "Торпедо" (руск.). football.by (28 ліпеня 2017). Праверана 27 лютага 2024.
  11. Сергей Глебко вернулся в минское "Торпедо" (руск.). football.by (7 жніўня 2018). Праверана 27 лютага 2024.
  12. Хавбек Глебко стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (14 ліпеня 2019). Праверана 27 лютага 2024.
  13. 14 футболистов покинули "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  14. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с "Белшиной". Еще три игрока продлили соглашения с клубом (руск.). football.by (14 лютага 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  15. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (руск.). football.by (24 снежня 2020). Праверана 27 лютага 2024.
  16. Сергей Глебко перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (24 студзеня 2021). Праверана 27 лютага 2024.
  17. Глебко и Концедайлов продлили контракты со Слуцком (руск.)(недаступная спасылка). sportarena.by (14 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.
  18. "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 27 лютага 2024.
  19. Глебко пополнил ряды "Днепра" (руск.). football.by (22 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.