Сяргей Міхайлавіч Кавалюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Кавалюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Міхайлавіч Кавалюк
Нарадзіўся 7 студзеня 1980(1980-01-07)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 177 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст-1960
Нумар 16
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1996 Беларусь Бераст (Брэст) 12 (0)
1997 — 2004 Беларусь Дынама (Брэст) 125 (8)
1997 — 1999   Беларусь Дынама-2 (Брэст) 45 (3)
2005 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 9 (0)
2005 Беларусь Баранавічы 13 (0)
2006 — 2007 Беларусь Нёман (Гродна) 48 (6)
2008 — 2010 Беларусь Дынама (Брэст) 63 (2)
2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 14 (0)
2011 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (0)
2011 Польшча Крэсовія (Семятычы)
2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (2)
2013 Беларусь Віцебск 13 (3)
2013 — 2014 Беларусь Ліда 28 (2)
2014 Беларусь Смаргонь 7 (0)
2015 Беларусь Ліда 10 (4)
2015 — 2016 Беларусь Нёман (Гродна) 25 (0)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (3)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 21 (8)
2018 Беларусь Ліда 12 (0)
2018 — 2019 Беларусь Рух (Брэст) 9 (3)
2020 — Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2020.


Сяргей Кавалюк (нар. 7 студзеня 1980, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Дынама-Брэст-1960».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, выступаў за рэзервовыя каманды брэсцкага «Дынама», а з 2002 года трывала замацаваўся ў аснове. У 2005 годзе гуляў у Першай лізе за «Граніт» і «Баранавічы», а з 2006 года зноў гуляў у элітным дывізіёне за гродзенскі «Нёман», брэсцкае «Дынама» і жодзінскае «Тарпеда».

Пасля 2010 года гуляў пераважна ў беларускай Першай лізе, пераможцам якой стаў у сезоне 2012 разам з магілёўскім «Дняпром». У другой палове 2011 года выступаў за клуб «Крэсовія» (Семятычы) з пятай польскай лігі.

Узімку 2015 года спрабаваў вярнуцца ў элітны дывізіён, але прагляд у брэсцкім «Дынама» скончыўся безвынікова[2]. У хуткім часе апынуўся ў складзе «Ліды» і ў лютым 2015 года падпісаў з гэтым клубам кантракт[3]. У складзе лідскага клуба стаў адным з лідараў, у многім дзякуючы Кавалюку лідскі клуб апынуўся ў верхніх радках табліцы Першай лігі.

У чэрвені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», і 10 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[4]. У складзе «Нёмана» замацаваўся на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на бліжэйшы сезон[5], аднак у ліпені разарваў кантракт і перайшоў у «Граніт»[6]. Стаў капітанам мікашэвіцкага клуба, у 13 матчах забіў 3 галы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У лютым 2017 года стала вядома, што Сяргей стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[7]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2018 года вярнуўся ў «Ліду»[8]. У ліпені 2018 года завяршыў прафесійную кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў акадэмію брэсцкага «Дынама»[9]. У жніўні 2018 года быў таксама заяўлены за каманду «Рух» у Другой лізе[10] і дапамог ёй атрымаць перамогу ў турніры. У сезоне 2019 трапіў у заяўку «Руха» ў Першай лізе, аднак на полі не з’яўляўся.

У пачатку 2020 года далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д3 Бераст Беларусь 12 0
1997 Д3 Дынама-2 Беларусь 4 0
1998 Д3 Дынама-2 Беларусь 25 2
1998 Д1 Дынама Беларусь 2 0
1999 Д3 Вадаканал Беларусь 16 1
1999 Д1 Дынама Беларусь 11 0
2000 Д1 Дынама Беларусь 18 0
2001 Д1 Дынама Беларусь 15 0
2002 Д1 Дынама Беларусь 24 3
2003 Д1 Дынама Беларусь 29 2
2004 Д1 Дынама Беларусь 26 3
2005 (1) Д2 Граніт Беларусь 9 0
2005 (2) Д2 Баранавічы Беларусь 13 0
2006 Д1 Нёман Беларусь 22 3
2007 Д1 Нёман Беларусь 26 3
2008 Д1 Дынама Беларусь 27 1
2009 Д1 Дынама Беларусь 20 0
2010 (1) Д1 Дынама Беларусь 16 1
2010 (2) Д1 Тарпеда Беларусь 14 0
2011 (1) Д2 Граніт Беларусь 13 0
2012 Д2 Дняпро Беларусь 26 2
2013 (1) Д2 Віцебск Беларусь 13 3
2013 (2) Д2 Ліда Беларусь 15 0
2014 (1) Д2 Ліда Беларусь 13 2
2014 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 7 0
2015 (1) Д2 Ліда Беларусь 10 4
2015 (2) Д1 Нёман Беларусь 11 0
2016 (1) Д1 Нёман Беларусь 14 0
2016 (2) Д1 Граніт Беларусь 13 3
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 21 8
2018 (1) Д2 Ліда Беларусь 12 0
2018 (2) Д3 Рух Беларусь 9 3
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 0 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]