Сяргей Несцеравіч Іваноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Несцеравіч Іваноў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1909(1909-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1994(1994-07-22) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Сяргей Несцеравіч Івано́ў[1] (20 сакавіка 190922 ліпеня 1994) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Валынцава (зараз у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў прафесійна-тэхнічную і агульнаадукацыйную школы ў Оршы[2]. У 1932 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Обменная способность почв в зависимости от реакции среды, рода и концентрации катионов»[2]. У 1936—1941 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, у 1938—1940 гг. — дырэктар інстытута. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. Н. Іваноў у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, баёў за ўзяцце Кёнігсберга і Шчэціна[2] (маёр, намеснік камандзіра 5-а асобнага батальёна хімічнай абароны па палітычнай частцы[3]).

У 1945—1958 гг. С. Н. Іваноў зноў на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. З 1958 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі: у 1958—1962 гг. загадчык лабараторыяй, у 1962—1970 гг. дырэктар, з 1970 года загадчык лабараторыяй фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Физико-химический режим фосфатов, торфов и дерново-подзолистых почв» у Глебавым інстытуце імя В. В. Дакучаева[2].

Памёр С. Н. Іваноў 22 ліпеня 1994 г.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць навуковы працы па даследаваннях абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іёнаў глебамі, торфам і глінамі, вывучэнні каліевага жыўлення раслін. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вывучэння калійнага жыўлення раслін з дапамогай радыеактыўных ізатопаў рубідыю 86Rb і 1185Rb[2]. Падрыхтаваў 24 кандыдаты навук.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Сярод апублікаванага:

  • Обменная способность почв в зависимости от реакции среды, рода и концентрации катионов / АН БССР, Инт соц. с.-х.— Минск: Издательство АН БССР, 1938.;
  • Физико-химический режим фосфатов торфов и дерново-подзолистых почв. — Мн., 1962.;
  • Количественные закономерности питания растений из удобрений на дерново-подзолистых почвах // Агрохимия. 1972. № 6.;
  • Способ определения ёмкости поглощения фосфора и калия дерново-подзолистыми и торфяно-болотными почвами. — Мн., 1982. (у сааўтарстве).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 153.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Имя в белорусской науке: 105 лет со дня рождения С. Н. Иванова(руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  3. Иванов Сергей Нестерович: Документ о награде // Память народа(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]