Рубідый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Металічны рубідый

Рубідый (лац.: Rubidium) Rb — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 37.

Канфігурацыя электронных абалонак: 5s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 85,5. Ізатопы: 83Rb (72,15 %) — стабільны і слаба радыёактыўны 87Rb з перыядам паўраспаду 4,8·1010 год.

Простае рэчыва: серабрыста-белы мяккі і лёгкі метал. Шчыльнасць: 1532 кг/кубічны метр, тэмпература плаўлення — 38,8 °C, тэмпература кіпення — 705 °C. Солі рубідыя афарбоўваюць полымя ў яскрава-чырвоны колер.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1861 годзе Р. Бунзэнам і Г. Кірхгофам, металічны рубідый атрыманы ў 1863 Бунзенам.

Пашырэнне ў прыродзе[правіць | правіць зыходнік]

Зямная кара утрымлівае 0,015 % па масе (20-е месца сярод элементаў). Рубідый — тыповы рассеяны элемент. Уласных мінералаў не ўтварае, звычайна спадарожнічае калію ці літыю. Прыродныя крыніцы: мінералы літыю і калію. Радовішчы — у Чэхіі, Германіі, Зімбабвэ, ПАР, Расіі. Першае ў свеце буйное радовішча чыстай рубідыевай руды выяўлена ў Кітаі[1].

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Металічны рубідый атрымліваюць шляхам уздзеяння металічнага кальцыю на хларыд рубідыя ў вакууме.

Хімічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, з вадою, кіслотамі, галагенамі, рэагуе з выбухам. Амаль усе солі Рубідый добра раствараюцца ў вадзе. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.

Найважнейшыя сферы выкарыстання:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]