Сяргей Сяргеевіч Карыцька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Сяргеевіч Карыцька
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, паэт
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Сяргей Сяргеевіч Карыцька (нар. 1952, Калоднае, Столінскі раён) — беларускі ўрач і паэт. Кандыдат медыцынскіх навук. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь. Галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Калоднае Столінскага раёна[1]. У 1975 годзе скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага медінстытута. Інтэрнатуру праходзіў на базе Пінскай гарбальніцы па тэрапіі, затым працаваў урачом, а са жніўня 1977 года па жнівень 1979 года галоўным урачом Парэцкай участковай бальніцы Пінскага раёна.

З 1 верасня 1979 года па жнівень 1981 года вучыўся ў клінічнай ардынатуры па ўнутраных хваробах на 2-й кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медінстытута. Размеркаваны кіраўніком аддзялення рэабілітацыі інфарктных хворых, а затым і галоўным урачом санаторыя «Аксакаўшчына».

З 2004 года галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння.

Справа ўрачоў[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе стаў фігурантам карупцыйнай «справы ўрачоў». З чэрвеня па жнівень 2018 года пад вартай у следчым ізалятары, пасля пад хатнім арыштам. Паводле суда, Сяргей Карыцька як галоўны ўрач рэабілітацыйнага цэнтра атрымаў ад бізнесмена Уладзіміра Ладуцькі 2 тысячы долараў у якасці «падзякі» за тое, што бальніца закупіла ў фірме, якую прадстаўляў Ладуцька, апарат ультрагукавой дыягностыкі. Яшчэ адзін такі апарат, паводле Ладуцькі, мусілі закупіць пазней. Хоць угода не адбылася, тэндар выйграў іншы пастаўшчык, бізнесмен усё роўна вырашыў аддзячыць медыку, з якім быў добра знаёмы[2].

28 студзеня 2019 года Заводскі раённы суд Мінска прызнаў вінаватым і асудзіў Карыцьку на 2,5 года абмежавання волі (так званая «хатняя хімія») без канфіскацыі маёмасці. Суд пастанавіў канфіскаваць у яго 2 тысячы долараў, але вярнуць яму 3100 долараў, 1200 еўра, зямельны ўчастак і аўто. Падсудны прызнаў сваю віну цалкам і заявіў, што абскарджваць яго не будзе[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Арганізацыя аховы здароўя», «Тэрапія». Аўтар больш як 40 артыкулаў і тэзісаў (частка ў сааўтарстве), мае патэнт на вынаходства.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар пяці паэтычных зборнікаў. На вершы Карыцькі складалі музыку Эдуард Зарыцкі і Алег Чыркун, песні выконвалі Якаў Навуменка, ансамбль «Бяседа», Уладзімір Правалінскі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі».

Лаўрэат прэміі ў вобласці паэзіі па Мінскай вобласці (2013) за зборнік «Зачараваны родным краем».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Наталляй (гематолаг, займаецца прамянёвай дыягностыкай) мае трох дочак Ірыну, Алену, Надзею[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]