Перайсці да зместу

Сяргей Сяргеевіч Корчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сяргеевіч Корчык
Дата нараджэння 31 мая 1936(1936-05-31) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Сяргей Сяргеевіч Корчык (нар. 31 мая 1936, с. Хінель, Сеўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. А. Чантурыя, В. І. Гусеў, Г. У. Заборскі і інш.). Член Саюза архітэктараў з 1963 года. У 19601966 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы Белпрампраекта Дзяржбуда БССР; у 19661968 гадах галоўны архітэктар праектаў аддзела тэхнічнай эстэтыкі ПКБ Мінсельбуда БССР; у 19681994 гадах галоўны архітэктар, кіраўнік брыгады, галоўны архітэктар аддзела Белдзіпрахарчпрама Мінхарчпрама СССР[1]. Пражывае ў г. Мінску.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): комплекс заводаў (электрамеханічны і электралямпавы) ва ўсходнім прамысловым вузле Брэста (19651972); інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР (1966)[1]; шматпавярховы склад на маслатлушчкамбінаце ў Ленінградзе (19691971)[2]; хлебазаводы ў Вільнюсе (1972), Мінску (1977), Каўнасе (1961), Жодзіне (1988), Унечы Бранская вобласці (1989); пашырэнне вытворчасці на кандытарскай фабрыцы «Чырвоны Мазыранін» у Нароўлі (1989); комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» Мінска (1971-78); інтэр'еры і праместэтыка на хлебазаводзе (19711973)[2], цэх «Пепсі-Кола» з лёгкіх металічных канструкцый фінскай пастаўкі на ліманадным заводзе ў Таліне (1979); буйныя комплексы піваварных заводаў ва Уцяне, Літва (1971-80), Барнауле (1971-84) на чэшскім абсталяванні; рэканструкцыя піваварнага завода «Беларусь» (цяпер «Аліварыя») у Мінску з будаўніцтвам шматпавярховага корпуса адміністрацыйных, бытавых і інжынерных службаў (1986-89); цэх дзіцячага харчавання на кансервавым заводзе ў Хойніках Гомельскай вобласці (1985, не ажыццёўлены), агароднінны цэх з адміністрацыйна-бытавым корпусам на кансервавым заводзе ў Барысаве (1979-85), буйны бульбаперапрацоўчы завод з вытворчасцю сухога бульбянога пюрэ на імпартным (ФРГ) абсталяванні ў г.п. Пагар Бранскай вобласці (1987-90); пашырэнне макароннай фабрыкі за кошт будаўніцтва цэха макаронных вырабаў на італьянскім абсталяванні ў Барысаве (1983-85); рэканструкцыя Мінскага маргарынавага завода з арганізацыяй вытворчасці наліўнога маргарыну — вытворчы корпус са складам—халадзільнікам (1989); інтэр’еры з распрацоўкай убудаванай мэблі будынка Мінсельбуда БССР у Мінску (1966-68), інтэр’еры і раздзел «Прамэстэтыка» на хлебазаводзе ў Таліне (1971-73), інтэр’еры ўваходнай групы і вестыбюля праектнага інстытута Белдзіпрахарчпрам (1993)[1].

Зноскі

  1. а б в Корчик Сергей Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Корчик Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Корчик Сергей Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Корчик Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)