Перайсці да зместу

Сіела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сіела
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Berula W.D.J.Koch (1826)

Сінонімы
Адзіны від
Siella erecta (Huds.) M.Pimen., 1978 — Сіела прамая

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29596
NCBI  54827
EOL  595729
GRIN  g:1430
IPNI  30019460-2
TPL  kew-2675185

Сіе́ла[1] (Siella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Адзіны від: Berula erectaсіела прамая, ці берула прамая[2].

Berula erectaсіела прамая, ці берула прамая. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным або прыўзнятым голым, амаль акруглым, тонкабаразнаватым галінастым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое ўкараняецца ў ніжніх вузлах. Карэнішча з падземнымі парасткамі. Лісце непарнаперыстае, ніжняе — на чаранках, з 4—9 парамі яйкападобна-прадаўгаватых надрэзаных лісцікаў, верхняе — больш дробнае, з ланцэтападобнымі лісцікамі і расшыранай похвай. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — складаны парасонік на кароткім кветаносе. Абгорткі і абгортачкі шматлістныя, травяністыя. Чашачка з шылападобнымі зубцамі. Пялёсткі белыя, адваротнасэрцападобныя. Плод — шырокаяйкападобны віслаплоднік, які распадаецца на 2 паўплодзікі.

Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, заходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Балканы; як заносная трапляецца ў Паўночнай Амерыцы, Мексіцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння, ахоўваецца. Расце на берагах каналаў, ручаёў, на ўскрайках балот.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне вегетатыўнае, магчыма, насеннае.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Сімановіч Л. Г. Сіела // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 497. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Скуратовіч А. М. Сіела // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 371. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)