Перайсці да зместу

Сімонэ Пепэ

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сімонэ Пепэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 жніўня 1983(1983-08-30)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Сцяг Італіі Рома
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Сцяг Італіі Рома 0 (0)
2002 →  Сцяг Італіі Лека 5 (0)
2002—2003 →  Сцяг Італіі Тэрама 31 (11)
2003—2006 Сцяг Італіі Палерма 22 (1)
2004—2005 →  Сцяг Італіі П'ячэнца 30 (12)
2006—2010 Сцяг Італіі Удзінезэ 104 (14)
2006—2007 →  Сцяг Італіі Кальяры 36 (3)
2010—2015 Сцяг Італіі Ювентус 76 (12)
2015—2016 Сцяг Італіі К'ева 22 (3)
2016—2017 Сцяг Італіі Пескара 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Італіі Італія (да 17) 1 (1)
2001 Сцяг Італіі Італія (да 19) 9 (6)
2001—2003 Сцяг Італіі Італія (да 20) 13 (6)
2004—2006 Сцяг Італіі Італія (да 21) 12 (2)
2008—2011 Сцяг Італіі Італія 23 (0)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 ліпеня 2017.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімонэ Пепэ (італ.: Simone Pepe; нар. 30 жніўня 1983, Альбана-Лацыяле, Лацыа, Італія) — італьянскі футбаліст, правы крайні паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2008—2011).

Пепэ — выхаванец сталічнай «Ромы», але за рымскі клуб ён не згуляў ні разу. Двойчы «Рома» аддавала Пепэ ў арэнду. У «Лека» ён правёў 5 матчаў, не забіўшы ніводнага мяча. Куды ўдалей Пепэ правёў сезон 2002/03, калі ён здолеў замацавацца ў аснове «Тэрама», правёўшы за клуб 31 матч і забіўшы 11 галоў.

У 2003 годзе Пепэ быў набыты «Палерма». Перш чым дэбютаваць у Серыі A, Пепэ адправіўся ў арэнду ў «П'ячэнцу». У 2005 годзе «Палерма» вярнуў яго з арэнды, спадзяючыся знайсці ў ім замену Луку Тоні, які пайшоў у «Фіярэнціны», але Пепэ не здолеў замацавацца ў камандзе і перайшоў ва «Удзінезэ».

У гульца былі добрыя перспектывы, але ён не змог канкураваць з Асамоа Г'янам, які выдатна паказаў сябе на чэмпіянаце свету 2006, і зноў адправіўся ў арэнду — на гэты раз у «Кальяры». Вярнуўшыся ва «Удзінезэ», Пепэ нарэшце змог асвоіцца ў камандзе.

9 чэрвеня 2010 падпісаў кантракт на тры гады з турынскім «Ювентусам»; заробак склаў 7,5 млн еўра за ўвесь перыяд дагавора[3]. 22 чэрвеня 2011 года «Ювентус» выкупіў ва «Удзінезэ» ўсе правы на футбаліста за 7,5 млн еўра і падпісаў з гульцом кантракт тэрмінам на 4 гады. Улетку 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Ювентус» у якасці свабоднага агента.

11 жніўня 2015 года «К'ева» абвясціла аб падпісанні кантракта з Пепэ[4]. Па заканчэнні сезону 2015/16 пакінуў «К'ева» ў якасці свабоднага агента і ў жніўні 2016 года стаў іграком «Пескары»[5]. Па заканчэнні сезону 2016/17 завяршыў прафесійную кар’еру.

Пепе прайшоў большасць юнацкіх і моладзевых каманд зборнай Італіі, даволі часта забіваючы. У асноўнай зборнай дэбютаваў у 25-гадовым ўзросце 11 кастрычніка 2008 года ў Сафіі у адборачным матчы чэмпіянату свету 2010 супраць зборнай Балгарыі (0:0).

Ювентус

  1. ↑ Simone Pepe // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ SIMONE PEPE // Argentine Soccer Database
  3. ↑ «Ювентус» официально объявил о переходе Симоне Пепе Архівавана 12 чэрвеня 2010.
  4. ↑ Симоне Пепе подписал контракт с «Кьево»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2019. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. ↑ Симоне Пепе стал игроком «Пескары»