Альберта Джылардзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Альберта Джылардзіна
Alberto Gilardino.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Gilagol[4]
Нарадзіўся 5 ліпеня 1982(1982-07-05)[1][2][3] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Рэдзата
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
Сцяг Італіі Касатэзэ
1996—1997 Сцяг Італіі Б’елезэ
1997—1999 Сцяг Італіі П’ячэнца
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Сцяг Італіі П’ячэнца 17 (3)
2000—2002 Сцяг Італіі Элас Верона 39 (5)
2002—2005 Сцяг Італіі Парма 96 (50)
2005—2008 Сцяг Італіі Мілан 94 (36)
2008—2012 Сцяг Італіі Фіярэнціна 118 (48)
2012—2014 Сцяг Італіі Джэноа 50 (19)
2012—2013   Сцяг Італіі Балоння 36 (13)
2014—2015 Сцяг Кітая Гуанчжоу Эвергранд 14 (5)
2015   Сцяг Італіі Фіярэнціна 14 (4)
2015—2016 Сцяг Італіі Палерма 33 (10)
2016—2017 Сцяг Італіі Эмпалі 14 (0)
2017 Сцяг Італіі Пескара 3 (0)
2017—2018 Сцяг Італіі Спецыя 16 (6)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998 Сцяг Італіі Італія (да 15) 10 (1)
1998 Сцяг Італіі Італія (да 16) 2 (0)
1999—2000 Сцяг Італіі Італія (да 18) 3 (0)
2000 Сцяг Італіі Італія (да 20) 8 (3)
2000—2004 Сцяг Італіі Італія (да 21) 30 (19)
2004 Сцяг Італіі Італія (алімп.) 6 (4)
2004—2013 Сцяг Італіі Італія 58 (19)
Трэнерская кар’ера
2018—2019 Сцяг Італіі Рэдзата трэнер
2019— Сцяг Італіі Рэдзата
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Афіны 2004 футбол
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Дзяржаўныя ўзнагароды
Кавалер Ордэны За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 верасня 2013
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберта Джылардзіна (італ.: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982) — былы італьянскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. У цяперашні час галоўны трэнер клуба «Рэдзата».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Джылардзіна пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сезоне 1999/2000. За гэты сезон ён правёў 17 матчаў у лізе і забіў 3 галы. Наступны сезон гулец правёў у «Вероне», якая купіла яго за 5 мільёнаў еўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сезоны ў клубе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.

Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў еўра, задаволіўшы запыт былога трэнера «Вероны» Чэзарэ Прандэлі. У новым клубе Альберта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылардзіна быў прададзены ў «Мілан» за 24 мільёны еўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілан» у чэмпіянаце, але не здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, не забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.

25 мая 2008 года спартыўны дырэктар «Фіярэнціны» Панталеа Корвін пацвердзіў, што дамоўленасць з «Міланам» па набыцці Джылардзіна дасягнута, і 28 мая Альберта перайшоў у склад фларэнційскага клуба за 15 мільёнаў еўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнер «Фіярэнціны» Чэзарэ Прандэлі раней працаваў з Джылардзіна ў «Парме».

30 снежня 2011 года Джылардзіна паспяхова прайшоў медабследаванне ў «Джэноа» і 4 студзеня 2012 года падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 гады. 31 жніўня 2012 года гулец перайшоў у «Балонню» на правах гадавой арэнды.

5 ліпеня 2014 года было абвешчана пра пераход гульца ў кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» за 5 млн еўра[5]. Да гэтага ў кітайскі клуб быў запрошаны партнёр Альберта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 года Альберта накіраваўся ў «Фіярэнціну» на правах арэнды.

28 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Джылардзіна ў «Палерма»[6]. 7 ліпеня 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Эмпалі»[7], аднак ужо ў студзені 2017 года пакіуў яго, каб далучыцца да «Пескары»[8]. Па выніках сезону 2016/17 «Пескара» страціла месца ў Серыі A, і Джылардзіна пакінуў клуб.

У кастрычніку 2017 года стаў іграком клуба «Спецыя» з Серыі B. Па заканчэнні сезону 2017/18 пакінуў каманду.

У верасні 2018 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9] і неўзабаве атрымаў трэнерскую ліцэнзію[10]. У лютым 2019 года ўзначаліў аматарскі клуб «Рэдзата» з Серыі D[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Джылардзіна гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Афінах, атрымаўшы бронзавы медаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. На цяперашні момант Джылардзіна з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 года).

Альберта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце свету 2006. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі, у дадатковы час паразіўшы каркас брамы і аддаўшы галявы пас на Алесандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 года Джылардзіна прыняў капітанскую павязку ў Даніэле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысць Італіі з лікам 2:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Мілан»:

«Гуанчжоу Эвергранд»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Італія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]