Крысціян Маджа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Крысціян Маджа
Christian Maggio BGR-ITA 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 лютага 1982(1982-02-11)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 184 см
Вага 79 кг
Пазіцыя правы абаронца
правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Італіі Беневента
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
1997—2000 Сцяг Італіі Вічэнца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 Сцяг Італіі Вічэнца 38 (1)
2003—2006 Сцяг Італіі Фіярэнціна 56 (2)
2006   Сцяг Італіі Трэвіза 11 (0)
2006—2008 Сцяг Італіі Сампдорыя 60 (11)
2008—2018 Сцяг Італіі Напалі 233 (20)
2018— Сцяг Італіі Беневента 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2001 Сцяг Італіі Італія (да 18) 5 (1)
2000—2002 Сцяг Італіі Італія (да 20) 24 (3)
2002 Сцяг Італіі Італія (да 21) 2 (0)
2008—2014 Сцяг Італіі Італія 34 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Польшча/Украіна 2012
Міжземнаморскія гульні
Срэбра Туніс 2001 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 сакавіка 2014
Commons-logo.svg Крысціян Маджа на Вікісховішчы

Крысціян Маджа (італ.: Christian Maggio; нар. 11 лютага 1982, Мантэк’я-Маджорэ, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Беневента» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазіцыі абаронцы можа таксама згуляць і як паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Вічэнца»[правіць | правіць зыходнік]

Крысціян Маджа з’яўляецца выхаванцам клуба «Вічэнца». У сезоне 2000/01 ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клуба. 1 кастрычніка 2000 года Крысціян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Мілана», у якім яго клуб атрымаў паражэнне з лікам 0:2. Усяго ў першым сезоне ён правёў 6 гульняў. Пасля вылету клуба ў Серыю B, Маджа стаў іграком асновы каманды, правёўшы ў сезоне 2001/02 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клуб у браму «Напалі», тым самым прынёсшы перамогу сваёй камандзе з лікам 2:1. Аднак у наступным сезоне Маджа страціў месца ў складзе і правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.

«Фіярэнціна»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2003 года Маджа перайшоў у склад «Фіярэнціны», дзе стаў іграком асновы. У гэтым клубе яго выкарыстоўвалі на пазіцыі латэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сезоне 2004/05 Маджа страціў месца ў стартавым складзе клуба, правёўшы ў Серыі A толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клуб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад вылету ў Серыю B.

«Сампдорыя»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2006 года Маджа, на правах арэнды, перайшоў у «Сампдорыю» з правам выкупу. Пасля ўдалага сезона, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клуб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнер каманды, Вальтэр Мадзары, у сезоне 2007/08 пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясціўся ў паўабарону. Змена пазіцыі дапамагла Крысціяну часцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Серыі A і гол у Кубку Інтэртота.

«Напалі»[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2008 года Маджа быў набыты клубам «Напалі», які заплаціў за трансфер хаўбека 8 млн еўра[3]. Пакінуў неапалітанскі клуб па заканчэнні сезону 2017/18.

«Беневента»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з клубам Серыі B «Беневента».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе Крысціян упершыню быў выкліканы Раберта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Еўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараванне[4]. 5 кастрычніка 2008 года ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету, аднак на поле не выйшаў. 19 лістапада 2008 года Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Італіі Напалі

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]