Сяргей Апанасавіч Міхальчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. Міхальчук)
Сяргей Апанасавіч Міхальчук
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Скабінскі С.[1]
Дата нараджэння 14 жніўня 1925(1925-08-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1995(1995-07-20)[1] (69 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу» медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Сяргей Апанасавіч Міхальчу́к[3] (14 жніўня 1925, вёска Скабін, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 20 ліпеня 1985[3][4]) — беларускі празаік, перакладчык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Псеўданім — Скабінскі С.[4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Капылі (1941). У 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Усходняй Прусіі. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1951 годзе скончыў універсітэт і быў накіраваны на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР (пазней — «Беларусь»). У 1972—1980 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1972 года[5].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з 1949 года[3] (абласная газета «Пінская праўда»). Першае апавяданне для дзяцей надрукаваў у 1955 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Напісаў для дзяцей зборнікі апавяданняў, аповесцей «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы А. Гайдара, Б. Жыткова  (руск.), В. Біянкі  (руск.), А. Вішні, Л. Панцялеева, В. Асеевай  (руск.), Л. Варанковай  (руск.), М. Дубава  (руск.), Я. Пермяка  (руск.), Ю. Смуула, Ч. Айтматава, І. Неверлі, зборнік украінскіх народных казак і інш.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 26 лютага 2024.
  2. а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 388—389. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  3. а б в БелЭн 2000.
  4. а б Міхальчук Сяргей Апанасавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  5. а б БП 1994.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]