Талакно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя мука, вада
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лыжка з талакном

Талакно́[1][2][3] — аўсяная мука і даўняя страва з яе ў многіх народаў свету. У заходніх і паўночна-заходніх гаворках мае назву мілта[1][3].

Традыцыйнае талакно гатавалі з зерня аўса. Папярэдне ачышчанае зерне насыпалі ў чыгунок ці гаршчок, залівалі вадой і ставілі ў печ парыцца, пакуль не выкіпіць вада. Потым зерне сушылі, таўклі ў ступе, палалі ў начоўках, малолі ў жорнах, прасейвалі на густое сіта. Перад спажываннем дробныя крупы размочвалі, муку разводзілі ў халоднай вадзе. Прыгатаваць талакно магчыма як на вадзе, так і на малацэ, дадаючы розныя дабаўкі для паляпшэння густу і пажыўных уласцівасцяў[4].

На паўночным захадзе Беларусі талакно замешвалі ў вялікай колькасці вады і елі лыжкамі, на поўдні — замешвалі гусцей і елі грудкамі. На Віцебшчыне і поўначы Лоеўшчыны талакном называлі прыгатаваную такім чынам муку[1][3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]