Перайсці да зместу

Тарквата Таса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таса)
Тарквата Таса
італ.: Torquato Tasso
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 сакавіка 1544[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1595(1595-04-25)[1][5][…] (51 год) ці 25 мая 1595(1595-05-25)[4] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Бернарда Таса[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, драматург, празаік
Гады творчасці з 1562
Кірунак Гуманізм і маньерызм
Жанр narrative poetry[d], дыялог, драма, паэма, Трактат, ода[d], Канцона, Мадрыгал і санет
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тарквата Та́са[6] (італ.: Torquato Tasso, 11 сакавіка 1544, Сарэнта — 25 красавіка 1595, Рым) — адзін з найбуйнейшых італьянскіх паэтаў XVI стагоддзя, прадстаўнік позняга Адрадэння. Аўтар знакамітай паэмы «Вызвалены Ерусалім» (1575).

У 1560—1565 гадах вучыўся ў Падуанскім і ў Балонскім універсітэтах. З 1565 года на службе ў кардынала Луіджы д’Эстэ. З 1572 года прыдворны паэт ферарскага герцага Альфонса II д’Эстэ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы адметны твор Тарквата Таса — фантастычная паэма «Рынальда» (1562)[6]. Галоўны твор — эпічная паэма ў актавах «Вызвалены Ерусалім» (1580[6]), напісаная ў традыцыях гераічнага эпасу і рыцарскага рамана. Паэма была асуджана інквізіцыяй, яе другая рэдакцыя пад назвай «Заваяваны Іерусалім» (1593) мае артадаксальна-каталіцкі характар. Аўтар паэмы «Сем дзён стварэння свету» (1594), філасофскіх «Дыялогаў» (зберагліся 28 з іх, у тым ліку «Бацька сям’і», 1583[6]), драмы «Амінта» (1573) і іншых твораў.

У апошнія гады жыцця пасля цяжкай псіхічнай хваробы Т. Таса адышоў ад ідэй гуманізму[6]. Пачаўся заняпад яго творчасці.

Вобраз Тарквата Таса як паэта і чалавека знайшоў адлюстраванне ў творчасці Ё. В. Гётэ, Дж. Байрана, Дж. Леапардзі, К. М. Бацюшкава, Н. В. Кукальніка і іншых[6][7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
  2. BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
  3. а б Тассо Торквато // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Aquilecchia G. Torquato Tasso // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б в г д е БелЭн 2002.
  7. ВСЭ 1976.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]