Тафэльшпіц
Выгляд
Тафэльшпіц | |
---|---|
| |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Венская кухня[1] | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тафэльшпіц (ням.: Tafelspitz, Tafel — стол, Spitz — вяршыня) — знакамітая мясная страва венскай кухні. Гатуецца з далікатнай верхняй часткі ялавічнага агузка — клубка, зваранага з супавой зелянінай. Парэзаная парцыённа адварная ялавічына, кавалачкі якой атрымліваюцца завостранай формы, сервіруюць з яблычным пюрэ з даданнем цёртага хрэну (яблычнага хрэну) і булкі, і ставіцца на стол разам з булёнам. У якасці гарніру прапануюцца парэзаныя кубікамі або саломкай звараныя ў булёне карняплоды (напрыклад, морква) і бульба, а таксама часам смажаная бульба, рошці, зялёная фасоля ў сметанковым соусе з кропам або шпінатам. Да тафэльшпіца часта таксама падаецца соус на аснове смятаны з хрэнам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ingrid Haslinger: Tafelspitz und Fledermaus: Die Wiener Rindfleischküche, Verlag Mandelbaum, Wien 2005
- Richard A. Zahnhausen: Was aß Baron von Trotta wirklich zu Mittag? Anmerkungen zum Tafelspitz und zur longue durée des gekochten Rindfleisches in der Wiener Küche, in: Wiener Geschichtsblätter 2003, S. 81-93