Перайсці да зместу

Тафільдыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тафільдыя

Tofieldia okuboi,
прэфектура Ямагата
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tofieldia Huds. (1778), nom. nov.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43048
NCBI  85289
EOL  107269
GRIN  g:12180
IPNI  326440-2

Тафільдыя[1][2] (Tofieldia) — род кветкавых раслін сямейства Тафільдыевыя (Tofieldiaceae). Налічвае каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тафільдыя чашачкавая (Tofieldia calyculata), занесеная ў Чырвоную кнігу. Трапляецца ў хмызняках, на нізінных лугах, мохавых балотах.

Тафільдыя чашачкавая (Tofieldia calyculata). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Tofieldia pusilla

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 20—40 см. Сцёблы прамастойныя, з 1—3 паменшанымі лісцінкамі. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, вузкалінейнае, мечападобнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, сабраныя ў густую верхавінкавую гронку. Плод — каробачка.

  1. БелЭн 2002.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. 2 350 экз.
  • Скуратовіч А. М. Тафі́льдыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Tofieldia Huds. — Тофильдия // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 341. — 472 с. 1 000 экз. ISBN 985-6182-78-6.
  • Сімановіч Л. Г. Тафі́льдыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 88—89.  583 с., іл. 10 000 экз.