Таццяна Іванаўна Шамякіна
Таццяна Іванаўна Шамякіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1948 (76 гадоў) ці 1948[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Шамякін |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, перакладчыца, літаратурная крытык, выкладчыца ўніверсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2], перакладніцтва[d][2] і фальклор[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі |
Залаты купідон (2010) |
Узнагароды |
Тацця́на Іва́наўна Шамя́кіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца. Доктар філалагічных навук (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 года — выкладчык, з 1982 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1983 года, пасля 2006 года перайшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэатка прэміі «Залаты купідон» (2010).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
- Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2
Зноскі
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Узнагароджаны прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» . dompressy.by (29 снежня 2018).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Іванаўна Шамякіна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары філалагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі