Тлушчанка
Тлушчанка | ||||||||||||||
Тлушчанка звычайная (Pinguicula vulgaris) Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Pinguicula L., 1753 | ||||||||||||||
|
Тлушчанка[3] (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства плывунцовых. Каля 45 відаў. Пашыраны ў нетрапічных паясах Паўночнага паўшар’я. Растуць у вільготных месцах. На Беларусі 1 від — тлушчанка звычайная.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані.
Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры.
Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы.
Плод — каробачка.
Арэал[правіць | правіць зыходнік]
Насяляюць у пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы.
Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]
Род Тлушчанка складаецца з 47[4] відаў.
Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]
Спіс заснаваны на даных EOL і GRIN.
- Pinguicula acuminata Benth.
- Pinguicula agnata Casper.
- Pinguicula caerulea Walt.
- Pinguicula ionantha Godfrey
- Pinguicula lutea Walt.
- Pinguicula macroceras Link
- Pinguicula moranensis H.B.K.
- Pinguicula planifolia Chapman
- Pinguicula primuliflora Wood & Godfrey
- Pinguicula pumila Michx.
- Pinguicula villosa L.
- Pinguicula vulgaris L. typus — Тлушчанка звычайная
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Спіс відаў роду Тлушчанка на сайце The Plant List
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скуратовіч А. М. Тлушчанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 478.
- Швец І. У. Тлушчанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 91.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жирянка — род Pinguicula: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Pinguicula // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Pinguicula (англ.) // The Plant List