Перайсці да зместу

Таццяна Міхайлаўна Аляксеева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Т. М. Аляксеева)
Таццяна Міхайлаўна Аляксеева
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1920(1920-06-15) (104 гады)
Месца нараджэння
Бацька Міхаіл Аляксееў[d]
Маці Лідзія Іванаўна Ржэцкая
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, радыёрэжысёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Таццяна Міхайлаўна Аляксе́ева (нар. 15 чэрвеня 1920, Менск) — беларуская актрыса, рэжысёр радыё. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

Нарадзілася 15 чэрвеня 1920 года ў Менску ў сям’і хіміка Міхаіла Аляксеева і актрысы Лідзіі Ржэцкай. Бацька памёр, калі ёй было ўсяго 4 месяцы. Маці другі раз яна выйшла замуж за калегу па тэатры, акцёра Леаніда Рахленку — яго Таццяна з дзяцінства называла татам[1].

У 1945 годзе скончыла Ленінградскі тэатральны інстытут. У 1941—1942, 1946—1949 гг. — актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы. Т. Аляксеева пераканаўча ўвасабляла характары сваіх гераінь, адлюстроўвала тонкія нюансы іх пачуццяў. Потым працавала ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1946 года выступала як чытальнік мастацкіх твораў, удзельнічала ў пастаноўках на Беларускім радыё. У 1956—1976 гадах працавала ў рэдакцыі для дзяцей і юнацтва (спачатку рэжысёрам, а ў 1971—1976 гг. — галоўным рэжысёрам Галоўнай рэдакцыі вяшчання для дзяцей і юнацтва)[2].

Сярод роляў у тэатры: Лаура «Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі, Лёля «Душа Масквы» Л. Нікуліна, Марыана «Скупы[ru]» Ж. Б. Мальера і інш[2].

Радыёпастаноўкі Т. Аляксеевай вызначаюцца дакладным раскрыццём мастацкіх якасцей твора, глыбокай распрацоўкай характараў, падкрэсленым нацыянальным каларытам, уменнем раскрываць ідэю твора, выхаваўчай накіраванасцю. Сярод лепшых «Янкава ранне» паводле аповесці З. Бандарынай «Ой, рана, на Івана»(1959), «Пісьмо Ільічу» паводле апавядання Я. Бяганскай (1960), «Ад сіняга мора далёка» Б. Бур’яна, «Падарожжа блакітнай стралы» паводле Дж. Радары (абедзве 1964), «Буквар» паводле В. Хомчанкі (1967), «Расці, Ганька!» — восем перадач паводле аднайменнай аповесці А. Васілевіч (1973—1974), радыёказка «Лалі-лаль» С. Клімковіч (1976)[2].

У творчым багажы рэжысёра Т. Аляксеевай — перадачы паводле твораў савецкіх пісьменнікаў: «Цімур і яго каманда» А. Гайдара (1959), цыкл з пяці перадач «Балада пра бальшавіцкае падполле» Л. Драбкінай (1969), чатыры перадачы пад назвай «Чатыры ўрокі ў Леніна» М. Шагінян (1970—1971)[2].

З 1946 года ў шлюбе з Генрыхам Вагнерам. Мелі дачку Галіну і сына Юрыя. Дачка скончыла школу пры кансерваторыі, пасля вучылася ў кансерваторыі ў сваёй цёткі Валянціны Рахленка. Галіна ажанілася з архітэктарам Юрыем Мамліным. Сын стаў тэхнолагам[3].

Зноскі