Увярэднік скіпетрападобны, увярднік карлаў скіпетр[3] (Pedicularis sceptrum-carolinum) — від кветкавых раслін роду Увярэднік (Pedicularis) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Увярэднік скіпетрападобны — шматгадоваятравяністаякарэнішчавая расліна. Мае прамое сцябло вышынёй да 120 см. Лісце размешчана пераважна ў ніжняй часткі сцябла, простае, даўгавата-эліптычнае або даўгаватае, даўжынёй да 20 см. Кветкі жоўтыя, даўжынёй 3—3,5 см, сабраны ў суквецце гронку. Плод — круглявая каробачка[4].
Pedicularis L. — Мытник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 145, 154. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.