Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)
Украінская Праваслаўная Царква | |
---|---|
Українська Православна Церква | |
Асноўная інфармацыя | |
Прадстаяцель у наш час | мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі) |
Цэнтр | Кіеў |
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля | Кіева-Пячэрская Лаўра |
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) |
Украіна Аўтаномная Рэспубліка Крым[1] Севастопаль[1] |
Мова набажэнстваў | царкоўнаславянская, украінская |
Каляндар | юліянскі, новаюліянскі (румынскія парафіі) |
Колькасць | |
Епіскапаў | 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2] |
Епархій | 53[2] |
Навучальных устаноў | 22[3] |
Манастыроў | 191[3] |
Прыходаў | 11 358[3] |
Святароў | 9 573[3] |
Манахаў і манашак | 5 103[3] |
Сайт | www.orthodox.org.ua |
Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].
Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].
Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у еўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].
Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы еўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018) ) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.
27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].
20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый».[17][18] Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення Дзяржаўнай службай Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.[19][20][21]
Прадстаяцелі
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 года прадстаяцель Ануфрый (Беразоўскі).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
- ↑ а б Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
- ↑ а б в г д Стан на 24 лістапада 2009 года
- ↑ VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви Архівавана 20 красавіка 2010. (руск.)
- ↑ Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы Архівавана 12 жніўня 2010.
- ↑ «Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з’яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв’ю агенцтву УНІАН [1]).
- ↑ Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1)(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
- ↑ УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.)
- ↑ Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.)
- ↑ Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.)
- ↑ «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.)
- ↑ РПЦ розірвала відносини з Константинополем . http://tyzhden.ua/. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22.11.2020. (укр.)
- ↑ Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.)
- ↑ Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми Архівавана 17 жніўня 2011. // Центр Разумкова (укр.)
- ↑ Постанова Собору Української Православної Церкви від 27 травня 2022 року
- ↑ tass.ru
- ↑ Service, RFE/RL's Ukrainian. "Ukrainian Lawmakers Approve Law Banning Religious Groups Tied To Russian Orthodox Church". RadioFreeEurope/RadioLiberty(англ.). Праверана 2024-08-20.
- ↑ Ukraine's parliament passes law banning Russian Orthodox Church (англ.). LIGA (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
- ↑ Ukrainian Parliament bans Russian-linked religious organizations, targets UOC-MP (англ.). english.nv.ua. Праверана 20 жніўня 2024.
- ↑ Parliament passes law banning religious organisations linked to Russia (англ.). Ukrainska Pravda. Праверана 20 жніўня 2024.
- ↑ The Ukrainian Parliament supported the draft law on banning the UOC MP (англ.). babel.ua (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)
- Афіцыйны сайт