Уладзімір Іванавіч Агіевіч
Уладзімір Іванавіч Агіевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ул. Хрушч[1] |
Дата нараджэння | 13 (26) верасня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1952 (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, паэт, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Уладзімір Іванавіч Агіевіч (26 верасня 1910, в. Пухавічы, Мазырскі павет, Мінская губерня — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнаўца, паэт, перакладчык[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў в. Пухавічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці) ў сялянскай сям’і.
У 1929—1933 гадах працаваў настаўнікам у сельскай школе. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1937)[2], у 1937—1939 гадах — выкладчык у Слуцкім педагагічным вучылішчы. Вучыўся ў аспірантуры пры АН БССР (1937—1941), выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў мінскіх ВНУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2], быў паранены. У 1943—1946 гадах — навуковы сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1946). Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педагагічным інстытуце, літкансультантам у СП БССР, рэдактарам аддзела часопіса «Беларусь».
Памёр 2 кастрычніка 1952 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў 1928 годзе[2]. Як крытык выступаў з 1941 года. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасць Я. Купалы і Я. Коласа, пра пасляваенную беларускую паэзію[2]. Склаў падручнікі (разам з І. Кудраўцавым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Лепшыя крытычныя працы сабраны ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954)[2].
Пераклаў на беларускую мову аповесць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Сын — Уладзімір Уладзіміравіч Агіевіч (1938—2014), беларускі філосаф.
- Сын — Валерый Уладзіміравіч Агіевіч.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Агіевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Агіевіч Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Агіе́віч Уладзімір Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 74. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову