Перайсці да зместу

Нахаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нахаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нахаў
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 10 студзеня 2026
Насельніцтва (2019) 591
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

На́хаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Нахаў.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Глінна-Слабадскога, Замосцеўскага і Лозкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Глінная Слабада[1]. 10 студзеня 2026 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зеляноцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 799 чалавек[3], з іх 91,6 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 591 чалавек[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Замосце, Лозкі, Лубнае, Нахаў, Селішча, пасёлак Нахаўскі.

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.