Уладзімір Ільіч Сізоў
Уладзімір Ільіч Сізоў | |
---|---|
руск.: Владимир Ильич Сизов | |
Дата нараджэння | 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка (1 лістапада) 1904 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
Уладзімір Ільіч Сізо́ў[2] (руск.: Владимир Ильич Сизов; 1840 — 1 лістапада 1904) — расійскі археолаг, гісторык, музейны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Маскве. Вучыўся ў Сімферопальскай гімназіі. У 1858 годзе скончыў 1-ю Маскоўскую гімназію[3]. У 1858—1862 гадах вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным факультэце. У 1865 годзе здаў кандыдацкі экзамен па юрыдычнаму факультэту[4]. Выкладаў у гімназіі ў Кутаісі. У 1870—1880 гадах выкладаў у Мікалаеўскім сіроцкім інстытуце ў Маскве. У 1881—1887 гадах сакратар, у 1887—1904 гадах вучоны сакратар Гістарычнага музея.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Быў членам Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1877 года. Займаўся даследаваннем славянска-рускіх старажытнасцей. У В 1881—1883, 1885, 1894, 1896, 1898, 1901 гадах праводзіў раскопкі ў вярхоўях Дняпра, каля вёскі Гнёздава Смаленскай вобласці, каля вёсак Чырвоная Слабада, Туравічы (Магілёўская вобласць), Іпалітаўка (Гомельская вобласць), на Кубані, Доне, Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і інш.
Адзін з першых даследчыкаў помнікаў старажытнарускай дружыннай культуры, культуры доўгіх курганоў, дзякаўскай культуры[4]. Кансультаваў пастаноўкі Маскоўскай оперы, чытаў лекцыі па гісторыі культуры і касцюма на драматычных курсах, удзельнічаў у рэвізіях Аружэйнай палаты[4].
Зноскі
- ↑ а б Сизов Владимир Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Столетие Московской 1-й гимназии. 1804—1904 гг. Краткий ист. очерк / Сост. дир. гимназии И. Гобза. — М.: Синод. тип., 1903. — С. 269. (руск.)
- ↑ а б в ВРЭ 2004—2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сізоў Уладзімір Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сизов Владимир Ильич // Советская историческая энциклопедия. Том 12. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982. (руск.)
- Сизов Владимир Ильич / Кузьминых С. В., Пятнов А. В. // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сизов Владимир Ильич // Abrau Antiqua (руск.)
- Сизов Владимир Ильич // ХРОНОС (руск.)