Уладзімір Аляксандравіч Базанаў
Уладзімір Аляксандравіч Базанаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 лістапада 1957 (65 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (29 лістапада 1957, в. Бардзінскае , Бабаеўскі раён, Валагодская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. У 2019—2023 гадах старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 29 лістапада 1957 года ў в. Бардзінскае Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці РСФСР.
Скончыў Каломенскае вышэйшае ваеннае артылерыйскае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная артылерыя», Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войск і артылерыі». Палкоўнік.
Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, начальніка штаба дывізіёна, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра артылерыйскага палка, камандзіра ракетнай брыгады, намесніка ваеннага камісара вобласці, ваеннага камісара ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.
З’яўляецца старшынёй абласной грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», членам савета і прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У 2010—2012 гадах — старшыня праўлення футбольнага клуба «Дынама» Брэст.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V (2012—2016) і VI (2016—2019) скліканняў.
Праца ў АБФФ[правіць | правіць зыходнік]
27 сакавіка 2019 года быў абраны старшынёй асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола»[1]. Да снежня 2019 года сумяшчаў працу ў федэрацыі з дэпутацкай, пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў засяродзіўся на працы ў АБФФ. За 2019 — першую палову 2021 гадоў пры старшынстве Базанава на пасадзе старшыні нацыянальная зборная правяла 24 матча, з якіх 7 перамог, 3 нічыі і 14 паражэнняў. У перыяд кіраўніцтва Уладзіміра Базанава 5 прафесійных футбольных клубаў спынілі існаванне.
20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[2].
30 лістапада 2021 года Уладзімір Базанаў і яго жонка былі затрыманыя ў Чэхіі, калі ён прыляцеў разам з жаночай зборнай на гульню. Чэшская паліцыя абвінавачвала Базанава ў парушэнні супрацькавідных правіл і заяўляла, што ў яго не было права ўезду на тэрыторыю краіны. Базанавы атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Чэхіі да 1 снежня, ім анулявалі шэнгенскія візы[3].
22 сакавіка 2023 года на чарговых выбарах старшыні Беларускай федэрацыі футбола зняў сваю кандыдатуру[4] і стаў намеснікам новага старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва[5].
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны дваццаццю пяццю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:
- ордэн Чырвонай Зоркі,
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені,
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- ордэн «За службу Радзіме» II ступені (2003) — за ўзорнае выкананне воінскага і службовага абавязку, высокае прафесійнае майстэрства і асаблівыя адрозненні, праяўленыя на комплексным аператыўным вучэнні «Чыстае неба 2003»[8],
- медаль «За адзнаку ў воінскай службе».
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Владимир Базанов официально стал новым главой АБФФ
- ↑ Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы . Наша Ніва (1 снежня 2020). Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ Владимир Базанов решил не баллотироваться на пост главы БФФ. Он снял свою кандидатуру (руск.). football.by (22 сакавіка 2023). Праверана 24 сакавіка 2023.
- ↑ Андрей Василевич — первый заместитель председателя БФФ, Владимир Базанов и Михаил Ботников — заместители (руск.). football.by (22 сакавіка 2023). Праверана 24 сакавіка 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 года № 500 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімір Аляксандравіч Базанаў
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Бабаеўскім раёне
- Члены РГА «Белая Русь»
- Выпускнікі Каломенскага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча
- Асобы
- Палкоўнікі Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў воінскай службе» (Беларусь)
- Ваенныя Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі
- Члены Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане
- Футбольныя функцыянеры Беларусі
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання