Уладзімір Антонавіч Папковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Папковіч
Уладзімір Антонавіч Папковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 сакавіка 1935(1935-03-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 2021(2021-04-10) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Гады творчасці 1962—2021
Мова твораў беларуская
Блог "P. S."
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Антонавіч Папковіч (25 сакавіка 1935, вёска Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства — 10 красавіка 2021, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Дварэц Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе. Працаваў у тым жа самым інстытуце выкладчыкам нямецкай мовы да 1962 года, затым інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962—1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Мінскага вышэйшага інжынерна-радыётэхнічнага вучылішча (1963—1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Мінскага оптыка-механічнага завода. У 1966—1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і англійскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума.

З 1982 года — старшы выкладчык нямецкай мовы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (цяпер — Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава). З 1998 па 2005 год — загадчык кафедры нямецкай мовы гэтага ўніверсітэта. Сярод яго выпускнікоў — Арцём Арашонак.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 г. Лаўрэат прэміі «Сузор'е муз» імя Уладзіміра Караткевіча.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1962 года ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх выданнях у Мінску і Віцебску: часопісах «Нёман», «Полымя», «Маладосць», альманахах «Дзень паэзіі», «Далягляды», «Братэрства», «Дзвіна», «Ратуша».

Зборнікі вершаў[правіць | правіць зыходнік]

  • «На досвітку» («Мастацкая літаратура», 1978);
  • «Зерне» («Мастацкая літаратура», 1982);
  • «Самы кароткі цень» («Мастацкая літаратура», 1988);
  • «На тым стаю» (УПП «Віцебская абласная друкарня», 2004);
  • «Вы будзеце смяяцца» (пад псеўданімам Ахрэм Нядбайла, «Віцебская абласная друкарня», 2008);
  • «Рэшта» (Мн.: «Медысонт», 2010);
  • «Пасля свята» (Мн.: Логвінаў, 2013);
  • «Зазімак», выбраныя вершы (Мн., «Кнігазбор», 2018);
  • «Пытанні застаюцца» (Мн., Друкарскі Дом «Вішнеўка», 2020).

Пераклады з нямецкай мовы на беларускую[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёханес Роберт Бехер. «Вяртанне да сябе». Вершы («Мастацкая літаратура», 1985);
  • Рут Крафт. «Востраў без маяка». Раман («Мастацкая літаратура», 1987);
  • Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму («Мастацкая літаратура», 1989);
  • Фрыдрых Шылер. Вільгельм Тэль (у кнізе: «Скарбы сусветнай літаратуры», «Мастацкая літаратура», 1993);
  • Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы. Раман («Мастацкая літаратура», 1994).
  • Гудрун Паўзэванг. «Хмара». (Кніга выйшла пры падтрымцы фонду «Вяртанне», 2011);
  • Томас Ман. «Смерць у Венецыі». Апавяданні. Пераклад. («Noblesse oblige». Янушкевіч, 2019);
  • Вільгельм Мюлер. «Выбраная лірыка». Пераклад. (З В. Сёмухам), («Паэты планеты». Зм. Колас, 2019).

Пераклады з рускай і беларускай на нямецкую[правіць | правіць зыходнік]

  • Давид Симанович. Витебск. Шагал. Любовь. (Witebsk. Chagall. Liebe. «Віцебская абласная друкарня», 2003)
  • Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» (Taras auf dem Parnass. У кнізе: «Класіка», выдавец Віктар Хурсік, 2003)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]