Дзень народнага адзінства (Беларусь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзень народнага адзінства
Устаноўлена 7 чэрвеня 2021
Дата 17 верасня
Звязана з Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

Дзе́нь наро́днага адзі́нства — дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Было ўведзена 7 чэрвеня 2021 года ў гонар уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, якое пачалося 17 верасня 1939 года з паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну (тагачасную Польскую Рэспубліку)[1].

Створанае на ўзор Дня народнага адзінства ў Расіі, як рэакцыя на пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і далейшае абвяшчэнне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі 2021 года «Годам народнага адзінства»[2].

Святкаванне ў 2021 годзе[правіць | правіць зыходнік]

17 верасня 2021 года засталося працоўным днём. Яго святкаванне прыняло форму мерапрыемстваў, арганізаваных дзяржаўнымі структурамі і праўладнымі грамадскімі аб’ядняннямі. Сярод іншага яно ўключыла ў сябе правядзенне флэшмобаў з дзяржаўнай сімволікай, у тым ліку кулінарнага ў Бабруйску[3][4], аўтапрабегаў, канцэртаў у буйных гарадах, галоўны канцэрт адбыўся на Мінск-Арэне[5]. У гонар новага свята ў Брэсце была ўсталявана мемарыяльная дошка чырвонаармейцам, якія загінулі ў 1939 годзе ў Заходняй Беларусі, помнік васільку ў Магілёве, новы помнік на тэрыторыі былога канцлагера ў Бярозе, у Баранавічах быў адкрыты Музей народнага адзінства [6].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторык Аляксандр Пашкевіч адзначае, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прывяло да масавых сталінскіх рэпрэсій у гэтай частцы Беларусі, таму дата не можа адзначацца як свята. Таксама адной з прычын выбару дату Пашкевіч называе канфлікт паміж Польшчай і рэжымам Лукашэнкі, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама жаданне спадабацца Расіі[2].

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс крытычна выказаўся пра рашэнне Лукашэнкі: «17 верасня — адна з самых балючых дат у гісторыі Польшчы. Рашэнне Мінска аб прызначэнні 17 верасня „Днём народнага адзінства“ паказвае, што цяперашні ўрад Беларусі мае цынічнае і скажонае стаўленне да гістарычнай памяці і ігнаруе злачынствы, учыненыя двума самымі жорсткімі таталітарнымі рэжымамі ХХ стагоддзя»[7]. Міністэрства замежных спраў Польшчы назвала незразумелым базаванне беларускай палітыкі «на спадчыне пакта Гітлера і Сталіна» (гл. Пакт Молатава — Рыбентропа), таксама ў заяве гаворыцца, што заснаванне свята «Гэта жэст, які з’яўляецца часткай дзеянняў Расіі, накіраваных на пераасэнсаванне надзвычай складанай гісторыі нашага рэгіёна, што сур’ёзна перашкодзіць Беларусі ў дыялогу і ўзаемаразуменні з суседнімі краінамі, а таксама з краінамі ўсёй Еўропы»[8]. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы назваў свята «Днём адзінства двух таталітарызмаў»[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У Беларусі заснавалі Дзень народнага адзінства
  2. 2,0 2,1 Сьвяткуючы 17 верасьня, перш за ўсё ўлада хоча паказаць дулю суседзям, палякам, — Пашкевіч(бел. (тар.)) . svaboda.org (7 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  3. Флаги из бутербродов, дети под дождем, клип от Минюста
  4. Дзень народнага адзінства // Блог Андрэя Берастоўскаг
  5. Беларусь отметила День народного единства. Как прошел праздничный концерт на «Минск-Арене»
  6. Барановичах открылся первый в Беларуси Музей народного единства // СБ — Беларусь сегодня
  7. Кіраўнік МЗС Літвы пра сьвята 17 верасьня: «Урад Беларусі ігнаруе злачынствы, учыненыя двума таталітарнымі рэжымамі»(бел. (тар.)) . svaboda.org (10 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  8. МЗС Польшчы з абурэньнем успрыняў заснаваньне ў Беларусі «Дня народнага адзінства»(бел. (тар.)) . svaboda.org (9 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.
  9. Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы пра сьвята 17 верасьня: «Дзень адзінства двух таталітарызмаў»(бел. (тар.)) . svaboda.org (8 чэрвеня 2021). Праверана 24-7-2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]