Перайсці да зместу

Уладзімір Міхайлавіч Ткач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Ткач
Дата нараджэння 27 мая 1956(1956-05-27)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, кампазітар, канцэртмайстар, аранжыроўшчык
Інструменты баян[d]
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Міхайлавіч Ткач[3] (нар. 27 мая 1956) — беларускі музыкант (баяніст), кампазітар, канцэртмайстар і аранжыроўшчык, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2001).

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі[4], у 1982 годзе[3] Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу баяна. У 1982—1984 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі. Яшчэ ў час вучобы на чацвёртым курсе Беларускай кансерваторыі з 1980 года пачаў працу ў якасці рэгулятара групы баянаў Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча, з 1984 года — саліст, з 2011 года — канцэртмайстар групы баянаў. Адначасова з 1984 года У. М. Ткач у складзе трыа баяністаў пры аркестры[3].

У. М. Ткач аўтар шэрагу музычных твораў для аркестра і баяна з аркестрам. Сярод іх вальс-мазурка (1976), музычная карцінка «Ясь і Яніна» (1992), для дуэта гармонікаў у суправаджэнні аркестра «Гармонік-частушка» (2000), рапсодыя «Вочы чорныя» з аркестрам (2001), уверцюра «Святочны рэверанс» (2002), п’еса-экспромт «Натхненне» (2002), творы для трыа баяністаў «Карэла-фінская полька», «Вяртанне Рыа-Рыты», «Падэспань» і іншыя. Аўтар аранжыровак і канцэртных апрацовак народных мелодый.

У складзе аркестра У. Ткач гастраляваў у Індыі, Польшчы, Румыніі, краінах СНД, у складзе трыа баяністаў — у Швецыі і Фінляндыі.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]