Уладзімір Іванавіч Панцялееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Панцялееў)
Уладзімір Іванавіч Панцялееў
Дата нараджэння 15 красавіка 1957(1957-04-15) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Уплыў Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Член у
Узнагароды

Уладзімір Іванавіч Панцялееў (15 красавіка 1957, в. Навасёлкі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1989 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1985 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Гродна[1]. У 20022007 гадах — старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік у гонар 1000-годдзя Ваўкавыска

Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт, мармур, дрэва[2]. Асноўныя творы: мемарыяльныя дошкі «У гонар 200-годдзя паўстання Тадэвуша Касцюшкі» (1994), «Паўстанцам 1863 года»[d] (1996), «Прафесар М. Ткачоў»[1] (1993), стэла Алімпійскай славы[d] (2008), памятны знак Давыду Гарадзенскаму (2003), памятны знак воінам-медыкам (2005), памятны знак «Жывёлам — за неацэнны ўнёсак у развіццё медыцынскай навукі» (2008), воіну-інтэрнацыяналісту капітану В. У. Бабко ў СШ № 12 (2009), мемарыяльныя дошкі кампазітару Аляксандру Канстанцінавічу Шыдлоўскаму (2011), Адаму Іосіфавічу Магільніцкаму на будынку абласной пракуратуры (2014), супрацоўнікам камітэта дзяржаўнай бяспекі (2014), гарадскія скульптуры «Гараджанін XVIII стагоддзя»[d] (2007), дэкаратыўна-паркавыя скульптуры «Купідон»[d], «Лебедзі», «Гараднічанка»[d] (усе 2008), дэкаратыўна-паркавая скульптура «Жаба-вандроўніца»[d] (2009), «Пакровы Прасвятой Багародзіцы»[d] (2010), «Дарожны рабочы» (2014); «Ладдзя-насад» (2016)[3] — усе ў г. Гродне; помнік у гонар 1000-годдзя г. Ваўкавыск[2]; памятны знак воінам Савецкай Арміі ў горадзе Іўе (2004)[3]; мемарыяльная дошка Валадосю В. Л. у Мастах (2007)[3]; кампазіцыі «Ладдзя роспачы» (1994, 2005), «Край, дзе білі крыніцы», «Апантаны»[3] (1991), «Вандроўнік у зорках» (1992), «Адзінота», «Без назвы», «Мадонна», «П’ета»[1] (2002), «Лета» (2002), «Гутарка з месяцам», «Бычок», «Восень» (усе 2004), «Карабель», «Сядзячая», «Натхненне», «Мадэль» (усе 2005).

Надмагільныя помнікі: М. А. Багдановічу ў Гродне (1991); Цётцы (А. Пашкевіч) у вёсцы Стары Двор Шчучынскага раёна (1996)[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, Львоўскай карціннай галерэі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі і Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі[1], Нацыянальным гістарычным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах Міністэрства культуры Беларусі[2], Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў прыватных калекцыях у краіне і за мяжой[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума бронзавымі медалямі ВДНГ СССР[1] (1980, 1981), медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў мастацтве» (2007), двойчы лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» імя А. Дубко ў намінацыі «Мастак года» па выніках 1999 і 2013 гадоў[3].

У 2004 годзе ўзнагароджаны Падзячным пісьмом Гродзенскага аблвыканкама. У 2012 годзе заняў першае месца ў конкурсе на скульптуру Святога Юргіса ў горадзе Вяйсіеяй (Літва) і быў узнагароджаны ордэнам Святога Юргіса[3]

Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2009 года № 138 Уладзімір Панцялеяў за высокія дасягненні і значны асабісты ўнёсак у развіццё дэкаратыўнай і манументальнай скульптуры ўнесены ў Кнігу славы горада Гродна[3]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Панцялееў Уладзімір Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б в Панцялееў Уладзімір Іванавіч
  3. а б в г д е ё ж з Пантелеев Владимир Иванович

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Панцялееў Уладзімір Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.