Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі
Дата нараджэння 13 верасня 1930(1930-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2004
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1966)
Узнагароды

Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі (нар. 13 верасня 1930, Мінск — 2004) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979). Кандыдат архітэктуры (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Менску. У час нямецкай акупацыі разам з братам Кімам трапіў дзіцячы дом, створаны нацыстамі. Фактычна пакінутыя сам-насам дзіцдомаўцы ўжо ўвосень 1941 г. вымушаны былі рэгулярна займацца пошукам пражытку. Паўсядзённай практыкай сталі паходы дзіцдомаўцаў, якія мелі абутак, на пошук прадуктаў, ужыванне бульбы ў сырым выглядзе, абіркаў бульбы, сапсутых прадуктаў, недаспелых злакаў з палёў, жабраванне[1][2]. Браты звязаліся з партызанамі, падпольшчыкамі, дапамаглі ім у зборы інфармацыі пра ворага, распаўсюджванні ўлётак, пошуках зброі. Пасля братоў вывезлі ў Германію, але яны выжылі, вярнуліся дадому[3].

Скончыў у 1958 годзе БПІ. У 19581961 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». У 19651969 галоўны архітэктар, з 1972 па 1993 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. 3 1965 адначасова выкладаў на архітэктурным факультэце БПІ1972 дацэнт). З 1992 па 2000 г. — галоўны эксперт Галоўэкспертызы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік і ўдзельнік праектаў забудовы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі (19601970-я г.).

Асноўныя работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы Салігорска (19591960), праекты дэталёвай планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам і воз. Нарач у Мядзельскім раёне (19591960), дом адпачынку на воз. Нарач (19591961), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус завода імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова пасёлка Малеч у Бярозаўскім раёне (19691981, усе ў сааўтарстве). Прэмія СМ СССР 1981.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўнік навуковай тэмы «Перабудова архітэктуры беларускага сяла». Вызначаў тактыку калектыва праектыроўшчыкаў па пераўтварэнні архітэктуры беларускага сяла, лічачы, што перспектыва архітэктуры сёлаў Беларусі — за буйнымі населенымі пунктамі, у якіх павінны быць створаны ўмовы для працы, адпачынку і побыту сельскіх працаўнікоў[4].

Аўтар навуковых прац: «Новыя формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і іх уплыў на развіццё сельскіх населеных месцаў» у суаўтарстве з А. Кірэевым (1974); «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» у суаўтарстве з І. Малковым (1975), «Архітэктура новага беларускага сяла», сааўтар — Р. Алімаў (1979)[4].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўтарстве);
  • Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з I. Г. Малковым);
  • Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р. М. Алімавым);
  • Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўтарстве);
  • Сельский индивидуальный жилой дом: (Справ. пособие). 2 изд. Мн., 1990 (разам з Р. М. Алімавым, С. I. Осіпавым).
  • Детский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008.

Зноскі

  1. Детский дом в тылу врага / К. Э. Соколовский, В. Э. Соколовский. — Минск, 2008. с. 24 — 26, 45
  2. Е. А. Гребень. СОЦИАЛЬНО УЯЗВИМЫЕ КАТЕГОРИИ В УСЛОВИЯХ НАЦИСТСКОЙ ОККУПАЦИИ БЕЛАРУСИ
  3. Рецензии на книгу «Детский дом в тылу врага»
  4. 4,0 4,1 Соколовский Владимир Эдуардович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сакалоўскі Уладзімір Эдуардавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Соколовский Владимир Эдуардович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.