Перайсці да зместу

Уладзімір Якаўлевіч Сулкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Якаўлевіч Сулкоўскі
Дата нараджэння 19 ліпеня 1950(1950-07-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2013(2013-05-16)[2] (62 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс, пейзаж, нацюрморт і сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Член у

Уладзімір Якаўлевіч Сулко́ўскі[3] (19 ліпеня 1950 — 16 мая 2013[4]) — беларускі мастак.

Нарадзіўся ў горадзе Брэст. У 1974 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1974—1981 гадах выкладаў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы выяўленчым мастацтве. Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[5].

У. Я. Сулкоўскі працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творы адметныя класічным почыркам, своеасаблівай пабудовай кампазіцыі, фактурнай манерай, імкненнем да эпічнасці, мастацкай вобразнасцю і любоўю да беларускай зямлі.

Сярод твораў Уладзіміра Сулкоўскага: «Полацкі нацюрморт» (1974), «На родным Палессі» (1974), «Зямля Браслаўская» (1983), «Мой бераг родны» (1985), «Верасень» (1991), «Партрэт М. Багдановіча» (1991), «Навальніца на Палессі» (1992), «Курган» (2008), партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Кастуся Каліноўскага, паэтаў Рыгора Барадуліна і Сяржука Сокалава-Воюша і інш. Напісаў серыю з 23 карцін «Радзіма Якуба Коласа» (1986—1989).

Працы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і іншых музейных зборах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы.

25 кастрычніка 1995 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падарыў карціну «Зімовы дзень» («Wintertag») Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ў гонар яе 50-й гадавіны[6].

Зноскі