Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч
Поўнае імя | Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 снежня 1999 (24 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||
Вага | 86 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Урал | ||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч (нар. 4 снежня 1999, Маладзечна) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 14 верасня таго ж года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпеда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 28 кастрычніка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Крумкачамі» (3:0).
У сезоне 2017 выступаў за дубль, а да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У маі 2018 года ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выхадзіў у стартавым складзе барысаўчан у Вышэйшай лізе на пазіцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілін; пазней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[2]. З ліпеня 2018 года да жніўня 2019 года не з’яўляўся на полі праз праблемы са здароўем, пазней стаў прыцягвацца да дубля.
У сакавіку 2020 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[3] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4]. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы мазыран. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.
У пачатку 2021 года праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сезон у складзе барысаўчан. Паспеў чатыры разы выйсці на замену ў матчах Вышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду[6] і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, стаў выступаць на пазіцыі паўабаронцы.
У верасні 2023 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).
3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[8][9].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (2): 2016, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2017, 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Д1 | БАТЭ | 1 | 0 | |
2017 | дубль | БАТЭ | 20 | 2 | |
2018 | Д1 | БАТЭ | 2 | 0 | |
2019 | дубль | БАТЭ | 13 | 2 | |
2020 | Д1 | Славія | 17 | 2 | |
2021 (1) | Д1 | БАТЭ | 4 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Славія | 12 | 2 | |
2022 | Д1 | БАТЭ | 27 | 4 | |
2023 (1) | Д1 | БАТЭ | 15 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://fcbate.by/team/base/69
- ↑ Малькевич продлил контракт с БАТЭ (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ "Славия" арендовала у БАТЭ трех игроков (руск.). football.by (19 сакавіка 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ "Славия" арендовала у БАТЭ Малькевича (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Малькевич вернулся в БАТЭ из аренды в "Славии" (руск.). football.by (13 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Малькевич пополнил белорусскую диаспору в "Урале" (руск.). football.by (8 верасня 2023). Праверана 8 верасня 2023.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.