Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў
(руск.) 
Партрэт
Краіна: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Спецыяльнасць: Бортінжынер
Воінскае званне: Малодшы лейтэнант
Экспедыцыі: Саюз-7, Саюз-11
Дата нараджэння: 23 лістапада 1935(1935-11-23)
Месца нараджэння: Масква, РСФСР, СССР
Дата смерці: 30 чэрвеня 1971(1971-06-30) (35 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Лётчык-касманаўт СССР
Commons-logo.svg Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў на Вікісховішчы

Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў (23 лістапада 1935, Масква — 30 чэрвеня 1971) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (22.10.1969 і 30.6.1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут і працаваў у канструктарскім бюро. З 1966 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—17 кастрычніка 1969 года здзейсніў палёт у космас на караблі-спадарожніку «Саюз-7» ў якасці бортінжынера (сумесна з А. В. Філіпчанка і В. В. Гарбатка). Экіпаж карабля «Саюз-7» выканаў сутачны групавы палёт з касмічным караблём «Саюз-6» і 3-сутачны групавы палёт з касмічнымі караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8». У якасці бортінжынера ўваходзіў у склад экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11», выведзенага 6 чэрвеня 1971 г. на арбіту спадарожніка Зямлі. 7 чэрвеня 1971 г. «Саюз-11» стыкаваўся навуковай станцыяй «Салют». Сумесны палёт касмічнага комплексу — арбітальнай станцыі «Салют» і транспартнага карабля «Саюз-11» працягваўся каля 23 сутак. Пасля завяршэння праграмы палёту 30 чэрвеня 1971 пры вяртанні на Зямлю Волкаў і іншыя члены экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11» загінулі. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў на сайце «Героі краіны»


Шаблон:Ганаровыя грамадзяне Кірава