Генадзь Міхайлавіч Стракалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Міхайлавіч Стракалаў
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: маёр
Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1940(1940-10-26)[1] ці 28 кастрычніка 1940(1940-10-28)[2][3][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 снежня 2004(2004-12-25)[4] (64 гады)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Міхайлавіч Страка́лаў[5] (руск.: Геннадий Михайлович Стрекалов; 28 кастрычніка 1940 — 25 снежня 2004) — савецкі і расійскі касманаўт-даследчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1980, 1984), лётчык-касманаўт СССР (1980), кандыдат тэхнічных навук (1985). Заслужаны майстар спорту СССР (1981).

Паштовая марка СССР, прысвечаная палёту касманаўтаў Л. Д. Кізіма, Г. М. Стракалава, А. Р. Макарава на караблі «Саюз Т-3», 1981

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Мыцішчы (Маскоўская вобласць, Расія). У 1957 годзе скончыў школу ў горадзе Калінінград (сучасны Каралёў) Маскоўскай вобласці. У 1957—1960 гадах працаваў на Заводзе эксперыментальнага машынабудавання (вытворчая база АКБ-1), дзе прымаў удзел у вырабе корпуса першага штучнага спадарожніка Зямлі. У 1965 годзе скончыў машынабудаўнічы факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя М. Э. Баўмана па спецыяльнасці «Інжынер-механік». З кастрычніка 1964 года працаваў у АКБ-1 (пазней Цэнтральнае канструктарскае бюро эксперыментальнага машынабудавання, сучасная Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С. П. Каралёва) тэхнікам-стажорам, са жніўня 1965 года — інжынерам-канструктарам. З верасня 1966 года інжынер у Цэнтральным канструктарскім бюро эксперыментальнага машынабудавання (ЦКБЭМ), у 1970—1973 гадах — старшы інжынер. У 1968 годзе скончыў Інстытут марксізму-ленінізму пры Калінінградскім гарадскім камітэце КПСС. З 17 студзеня 1995 года працаваў начальнікам 291-га аддзела НВА «Энергія» (камандзір атрада касманаўтаў НВА «Энергія»).

У атрадзе касманаўтаў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем 1 лістапада 1971 года Г. М. Стракалаў атрымаў заключэнне Галоўнай медыцынскай камісіі аб годнасці да спецыяльнай трэніроўкі. 27 сакавіка 1973 года на пасяджэнні Дзяржаўнай міжведамаснай камісіі быў рэкамендаваны да залічэння ў Атрад касманаўтаў. 21 сакавіка 1973 года быў прызначаны на пасаду касманаўта-даследчыка. У 1973 годзе Генадзь Стракалаў працаваў у галоўнай аператыўнай групе кіравання пры лётна-канструктарскіх выпрабаваннях карабля 7К-С (11Ф732) і комплексу 27К («Салют» — «Саюз») на судне «Акадэмік Каралёў» і ў Цэнтры кіравання палётамі ў Еўпаторыі, асвоіў пілатаванне самалёта Л-29 і здзейсніў 7 скачкоў з парашутам.

Са студзеня 1974 года па студзень 1976 года Г. М. Стракалаў праходзіў падрыхтоўку да выпрабавальнага палёту на касмічным караблі 7К-С у якасці бортінжынера экіпажа, разам з Юрыем Малышавым, са студзеня па верасень 1976 года падрыхтоўку ў якасці бортінжынера другога экіпажа касмічнага карабля «Саюз-22» па праграме выпрабаванні шматзанальнай фотакамеры МКФ-6, зробленай у ГДР. З кастрычніка 1978 года па снежань 1979 года разам з Васілём Лазаравым рыхтаваўся да першага выпрабавальнага палёту на караблі «Саюз Т» у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа. У кастрычніку 1980 года Генадзь Стракалаў быў пераведзены ў асноўны экіпаж і замяніў у ім Канстанціна Феакцістава і працягнуў падрыхтоўку ў якасці касманаўта-даследчыка, разам з Леанідам Кізімам і Алегам Макаравым. З верасня 1981 года па красавік 1982 года праходзіў падрыхтоўку ў якасці бортінжынера дубліруючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз Т-5» па праграме 1-й асноўнай экспедыцыі на станцыю «Салют-7», разам з Уладзімірам Цітовым. Праходзіў падрыхтоўку па праграме «Буран», разам з Генадзем Манаковым і Віктарам Забалоцкім у якасці бортінжынера трэцяга (рэзервовага) экіпажа экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Генадзем Манаковым у якасці бортінжынера першага экіпажа карабля «Саюз ТМ-10» на арбітальны комплекс «Мір». З мая 1994 года па люты 1995 года праходзіў падрыхтоўку да палёту разам з Уладзімірам Дзяжуравым, з 1 лістапада 1994 года — па праграме Мір—НАСА разам з Норманам Тагардам (ЗША).

Адлічаны Г. М. Стракалаў з атрада касманаўтаў 17 студзеня 1995 года ў сувязі з выхадам на пенсію.

Палёты[правіць | правіць зыходнік]

Г. М. Стракалаў выканаў 5 палётаў у космас агульнай працягласцю 268 сутак 22 гадзіны 25 хвілін 21 секунда[6]. Зрабіў 4 выхады ў адкрыты космас агульнай працягласцю 20 гадзін 57 мінут[6]. Выканаў палёты[6]:

  • З 27 лістапада па 10 снежня 1980 года ў якасці касманаўта-даследчыка на караблі «Саюз-Т-3» і арбітальнай станцыі «Салют-6», разам з Л. Кізімам і А. Макаравым. Працягласць палёту склала 12 сутак 19 гадзін 07 хвілін 42 секунды.
  • З 20 па 22 красавіка 1983 года ў якасці бортінжынера карабля «Саюз Т-8», разам з У. Цітовым і А. Серабровым. Працягласць палёту склала 2 сутак 00 гадзін 17 хвілін 48 секунд.
  • З 3 па 11 красавіка 1984 года ў якасці бортінжынера экспедыцыі наведвання арбітальнай станцыі «Салют-7» па савецка-індыйскай праграме разам з Ю. Малышавым і Р. Шарма (Індыя). Працягласць палёту склала 7 сутак 21 гадзіну 40 хвілін 6 секунд.
  • З 1 жніўня па 10 снежня 1990 года ў якасці бортінжынера касмічнага карабля «Саюз ТМ-10» і 7-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з Г. Манаковым. Стартаваў разам з Г. Манаковым, прызямліўся разам Г. Манаковым і японскім касманаўтам Т. Акіямам. Працягласць палёту склала 130 сутак 20 гадзін 35 хвілін 51 секунда.
  • З 14 сакавіка па 7 ліпеня 1995 года ў якасці бортінжынера 18-й асноўнай экспедыцыі на арбітальны комплекс «Мір», разам з У. Дзяжуравым і Н. Тагардам. Стартаваў на караблі «Саюз ТМ-21», пасадка на шатле «Атланціс». Працягласць палёту склала 115 сутак 08 гадзін 43 хвіліны 54 секунды.

26 верасня 1983 года з-за аварыі ракеты-носьбіта не адбыўся старт касмічнага карабля «Саюз Т-10-1» з У. Цітовым і Г. Стракалавым на борце[6].

Грамадская дзейнасць і захапленні[правіць | правіць зыходнік]

З 1984 года Г. М. Стакалаў займаў пасаду старшыні Федэрацыі водналыжнага спорту СССР, у 1990—1991 гадах — старшыні Маскоўскага абласнога Камітэта абароны міру, з 1991 года — Расійскага Камітэта абароны міру[6]. З 1992 года быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Быў кандыдатам у дэпутаты Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі 3-га склікання[6]. У 1990 годзе ў час палёту ўдзельнічаў у культурнай праграме «Космас—Чалавек—Культура» пад Сцягам міру.

Захапляўся горнымі і воднымі лыжамі, тэнісам, футболам, хакеем і меў 3-ці разрад па лёгкай атлетыцы, 1-ы разрад па хакеі[6].

Аўтар кнігі «Благодарен судьбе».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ларыёнаў У. С. Страка́лаў Генадзь Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • И. А. Маринин, С. Х. Шамсутдинов, А. В. Глушко (составители). Советские и российские космонавты. 1960—2000 / Под редакцией Ю. М. Батурина. — М.: ООО Информационно-издательский дом «Новости космонавтики», 2001. — ISBN 5-93345-003-0. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]