Леанід Дзянісавіч Кізім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Дзянісавіч Кізім
Дата нараджэння 5 жніўня 1941(1941-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2010(2010-06-14)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Дзянісавіч Кізім (руск.: Леони́д Дени́сович Кизи́м; 5 жніўня 1941, Чырвоны Ліман, Сталінская вобласць, Украінская ССР — 14 чэрвеня 2010, Масква) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 жніўня 1941 года ў Чырвоным Лімане Сталінскай вобласці.

Сярэднюю школу скончыў у 1958 годзе. Пасля школы паступіў у Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў, якое скончыў у 1963 годзе. Служыў у Ваенна-паветраных сілах СССР.

У атрад касманаўтаў (група ВПС № 3) залічаны ў 1965 годзе.

Першы палёт у космас здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-3» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 27 лістапада па 10 снежня 1980 года.

Другі палёт у космас здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-10» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 8 лютага да 2 кастрычніка 1984 года.

Трэці палёт здзейсніў на касмічным караблі «Саюз Т-15» у якасці камандзіра карабля. Палёт праходзіў з 13 сакавіка да 16 ліпеня 1986 года.

З 27 кастрычніка 1991 года — намеснік начальніка Касмічных сродкаў МА СССР (са жніўня 1992 года — Ваенна-касмічных сіл РФ) па баявой падрыхтоўцы.

З 1992 года працаваў намеснікам камандуючага Ваенна-касмічнымі сіламі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

З 11 мая 1993 па верасень 2001 года з’яўляўся начальнікам Ваеннага інжынерна-касмічнай акадэміі (з 1998 года — універсітэта) імя А. Ф. Мажайскага (Санкт-Пецярбург).

Памёр 14 чэрвеня 2010 года. Пахаваны 18 чэрвеня 2010 года ў Маскве на Траякураўскіх могілках.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]