Святлана Яўгенаўна Савіцкая
Святлана Яўгенаўна Савіцкая | |
---|---|
руск.: Светла́на Сави́цкая | |
![]() | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | маёр і палкоўнік |
Дата нараджэння: | 8 жніўня 1948[1] (76 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Аўтограф: |
![]() |
Узнагароды: | |
![]() |

Святлана Яўгенаўна Савіцкая (нар. 8 жніўня 1948) — савецкі касманаўт, другая жанчына-касманаўт у свеце (першая — Валянціна Уладзіміраўна Церашкова) і першая ў свеце жанчына-касманаўт, якая выйшла ў адкрыты космас, дэпутат ДД РФ ад фракцыі КПРФ. Адзіная жанчына — двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Член КПСС з 1975 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 жніўня 1948 ў Маскве. Бацька — вядомы савецкі лётчык і военачальнік, Маршал авіяцыі Яўген Савіцкі. У 1966 годзе скончыла маскоўскую школу № 637. Паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), які скончыла ў 1972 годзе. Падчас вучобы ў МАІ таксама вучылася ў Цэнтральнай аб’яднанай лётна-тэхнічнай школе пры ЦК ДТСААФ у Калузе, якую скончыла ў 1971 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю «лётчык-інструктар».
У перыяд з 1969 года па 1977 год уваходзіла ў склад зборнай каманды СССР па пілатажным спорце. У 1970 годзе выйграла першынства свету па пілатажным спорце на поршневых самалётах у Вялікабрытаніі. Усталявала 3 сусветныя рэкорды па парашутным спорце ў групавых скачках са стратасферы і 18 авіяцыйных рэкордаў на рэактыўных самалётах.
Пасля заканчэння інстытута працавала лётчыкам-інструктарам, вучылася ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. У 1976 годзе пачала працаваць лётчыкам-выпрабавальнікам НВА «Узлёт» міністэрства радыёэлектроннай прамысловасці СССР. Выконвала палёты на самалётах «МіГ-21», Е-155 («МіГ-25»), «Су-7», «Іл-18», «Іл-28».
З мая 1978 года па чэрвень 1981 г. працавала лётчыкам-выпрабавальнікам Маскоўскага машынабудаўнічага завода «Хуткасць» КБ А. С. Якаўлева.
У жніўні 1980 года была камандзіраваная ў атрад лётчыкаў-касманаўтаў. У чэрвені 1981 прызначаная касманаўтам-даследчыкам ад ММЗ «Хуткасць».
З 19 па 27 жніўня 1982 года ў якасці касманаўта-даследчыка здзейсніла палёт на караблях «Саюз Т-5», «Саюз Т-7» і арбітальнай станцыі «Салют-7».
З 17 па 29 ліпеня 1984 года ў якасці бортінжынера здзейсніла палёт на «Саюз Т-12» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Падчас палёту першай з жанчын здзейсніла выхад у адкрыты космас.
Зноскі
- ↑ а б Савицкая Светлана Евгеньевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ларыёнаў У. С. Савіцкая Святлана Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў асваенні космасу»
- Касманаўты СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Лётчыкі-касманаўты СССР
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Жанчыны-авіятары
- Жанчыны-касманаўты
- Члены КПСС
- Члены КПРФ
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
- Асобы на марках