Перайсці да зместу

Эдвард Роп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. Роп)
Эдвард Роп
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 9 чэрвеня 1902
Дыяцэзія Diocese of Tiraspol[d]
Папярэднік Anton Zerr[d]
Пераемнік Josef Alois Kessler[d]
біскуп віленскі
з 9 лістапада 1903
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Stefan Aleksander Zwierowicz[d]
Пераемнік Юрый Матулевіч
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
з 25 ліпеня 1917
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Вінцэнт Ключынскі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, палітык, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 2 снежня 1851(1851-12-02)[1]
Смерць 25 ліпеня 1939(1939-07-25)[1] (87 гадоў)
Пахаванне
Бацька Emmerich Julius von der Ropp[d]
Маці Isabella von Plater-Syberg[d]

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард фон Роп (Ropp; 2 (14) снежня 1851, маёнтак Ліксна, Дынабургскі павет Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 25 ліпеня 1939) — рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.

Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду Плятэраў. У 1875 г. скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 г. ксёндз у Лібаве, з 1896 г. канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 г. біскуп ціраспальскі, у 1904—1907 гг. — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла краёўцаў. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 19061909 валодаў газетай «Kurier Litewski».

Па ўспамінах, у 1905 годзе думаў пра выданне каталіцкай народнай газеты на беларускай мове, аднак адмовіўся ад гэтага праекта пад уплывам сваіх дарадцаў[2].

Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб’ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. Вельмі прыхільна паставіўся да мясцовых нацыянальных рухаў і пытанняў, што выклікала незадавольненне афіцыйных улад. У кастрычніку 1907 г. загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай дзейнасці і патуранні рэвалюцыйнаму руху[3]. Каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губерні пад наглядам паліцыі. Абавязкі адміністратара Віленскай дыяцэзіі пачаў выконваць мінскі дэкан Казімір Міхалкевіч[4].

Пасля вызвалення са ссылкі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі паехаў на візітацыю парафій Віленскай дыяцэзіі, якія былі на расійскім баку фронту (у Дзісенскім і Віленскім паветах). Падчас візітацыі яго суправаджалі ксяндзы-беларусы, якія прамаўлялі казанні па-беларуску. Скончыўшы візітацыю, выдаў цыркуляр, у якім заклікаў духавенства ўжываць у казаннях і катэхізацыі беларускую мову[5].

У ліпені 1917 г. прызначаны архібіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у Петраградзе. У пачатку 1919 г. арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва Папы Рымскага і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 г. фармальна лічыўся архібіскупам магілёўскім.

Памёр 25 ліпеня 1939 года ў Познані. У 1980-х перапахаваны ў сутарэннях касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Беластоку. У касцёле ўсталяваная мемарыяльная дошка ў яго гонар.

  1. а б Edward Ropp // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Poczobko, B. "Biełarus" (wspomnienia redaktora)(польск.) // Przegląd Wileński : czasopismo. — 1925. — 11 października — № 16. — С. 3-5.
  3. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 423. — ISBN 978-80-866961-13-3.
  4. Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю… С. 260.
  5. Шыталь, К.. Біскуп Эдвард Роп і беларускія казанні ў касцёлах Дзісненскага павета . Каталіцкі Веснік (08.2022).