Вайда

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фарбоўнік)
Jump to navigation Jump to search
Вайда
Isatis tinctoria0.jpg
Вайда фарбавальная (Isatis tinctoria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isatis L.

Віды
Гл. тэкст
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23150
NCBI  161755
EOL  71306
IPNI  30287110-2

Ва́йда, Фарбоўнік[3] (Ísatis) — род кветкавых раслін сямейства капуставых. Каля 60 відаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На Беларусі трапляецца вайда фарбавальная (Isatis tinctoria). Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністая расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхнічныя (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30 % тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны.

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.