Пісьмо мая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пісьмо Мая. Старонка дрэздэнскага рукапісу.

Пісьмо́ ма́я — арыгінальнае пісьменства народа мая.

Існавала з першых стагоддзяў н.э. да забароны ў 16 ст. іспанскай царквой (кнігі мая былі знішчаны). Захаваліся 4 рукапісы: дрэздэнскі («Дрэздэнскі кодэкс», знойдзены ў Вене ў 1739), мадрыдскі («Кодэкс Тро-Картэзіянус», урыўкі з 2 манускрыптаў, знойдзеных у 2-й палавіне 19 ст. ў Мадрыдзе), парыжскі («Кодэкс Перэсіянус», 2 урыўкі, знойдзеныя ў Парыжы ў 1859), рукапіс Гралье (апублікаваны ў 1973) і значная колькасць надпісаў на камянях руін гарадоў мая (на многіх сляды наўмысных пашкоджанняў).

Пісчы матэрыял[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі мая ўяўляюць сабой паласу паперы, вырабленую з расліннага валакна і натуральнага клейкага рэчыва і пакрытую з абодвух бакоў белай вапнай. Іерагліфічныя знакі выводзілі пэндзлікамі. Побач з пісьмёнамі размяшчаліся рознакаляровыя малюнкі. Да манускрыпта дадавалася драўляная ці скураная вокладка. Надпісы на камянях і ў рукапісах значна адрозніваліся.

Віды знакаў[правіць | правіць зыходнік]

У пісьме мая ўжываліся фанетычныя знакі (алфавітныя і складовыя), ідэаграфічныя (абазначаюць цэлыя словы) і ключавыя (тлумачаць значэнні слоў, але не чытаюцца). Мая ведалі каля 800 знакаў.

Мова надпісаў і іх дэшыфроўка[правіць | правіць зыходнік]

Мова іерагліфічных тэкстаў значна адрозніваецца (вымаўленне, слоўнік, граматыка) ад жывой мовы мая 16—17 ст. Іерагліфічныя тэксты і надпісы мая перакладзены не цалкам (каля 85 %).

Першыя спробы расшыфроўкі — сярэдзіна 19 ст. У сярэдзіне 1950—60-х гадоў вялікі ўклад у дэшыфроўку пісьма мая зрабіў расійскі вучоны Ю. Кнарозаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Майя пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 525.
  • Кнорозов Ю. В. Система письма древних майя. М.; Л., 1955.
  • Кнорозов Ю. В. Иероглифические рукописи майя. Л., 1975.
  • Александровский Г. Майя. Иероглифы и пирамиды // Наука и жизнь. 1997. № 11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Степанов Г. В. Майя письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.