Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Франсуа-Рэнэ дэ Шатабрыян)
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян
фр.: François-Auguste-René de Chateaubriand[1]
Pair of France[d]
1815 — 1830
міністр замежных спраў
28 снежня 1822 — 14 жніўня 1824
Папярэднік Mathieu de Montmorency[d]
Пераемнік Ange Hyacinthe Maxence de Damas[d]
Minister of State[d]
1815 — 1816
12-ы seat 19 of the Académie française[d]
20 лютага 1811 — 4 ліпеня 1848
Папярэднік Marie-Joseph Chénier[d]
Пераемнік Paul, 6th duc de Noailles[d]

Нараджэнне 4 верасня 1768(1768-09-04)[2][3][…]
Смерць 4 ліпеня 1848(1848-07-04)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Род Chateaubriand family[d]
Імя пры нараджэнні фр.: François-Auguste-René de Chateaubriand[1]
Бацька René-Auguste de Chateaubriand[d]
Маці Apolline Jeanne Suzanne de Bédée[d]
Жонка Céleste de Chateaubriand[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Дзейнасць перакладчык, палітык, дыпламат, гісторык, паэт, раманіст, журналіст, эсэіст, ваенны, біёграф, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага Knight in the Order of the Holy Sepulchre Grand Cross of the Order of Charles III рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна Кавалер ордэна Святога Людовіка Grand Cross of the Order of Christ Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (фр.: François-René, vicomte de Chateaubriand; 4 верасня 1768, Сен-Мало — 4 ліпеня 1848, Парыж) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1768 г. у брэтонскай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Доле, Рэне і Дынане. У 1791 здзейсніў падарожжа ў Паўночную Амерыку. Падчас рэвалюцыі, вярнуўшыся ў Францыю, выступіў на баку каралеўскіх войскаў. У 1792—1800 знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі. Там ён напісаў і апублікаваў «Досвед аб рэвалюцыях» (1797), у якім крытычна ацэньваў рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі.

Вярнуўшыся ў 1800 ў Францыю, ён апублікаваў раман «Атала, або Любоў двух дзікуноў ў пустыні» (1801), аповесць «Рэнэ, або Следства запалу» (1802) і трактат «Геній хрысціянства» (1802). Апошні з’явіўся натхнёнай апалогіяй хрысціянства, не дагматычнай або багаслоўскай, а паэтычнай спробай паказаць, «што з усіх рэлігій, што існавалі, хрысціянская — самая паэтычныя, самая людская, самая спрыяльная свабодзе, мастацтвам і навукам; сучасны свет абавязаны ёй усім, ад земляробства да абстрактных навук, ад бальніц для бедных да храмаў, узведзеных Мікеланджэла і упрыгожаных Рафаэлем; … яна апякуецца геніем, ачышчае густ, развівае высакародны запал, дае думцы сілу, паведамляе пісьменніку выдатныя формы і мастаку дасканалыя ўзоры».

У 1803 Шатабрыян па запрашэнні Напалеона стаў французскім дыпламатам у Рыме, але праз год, пасля забойства герцага Энгіенскага, дэманстратыўна сышоў у адстаўку. У 1811 ён быў абраны членам французскай Акадэміі, а ў 1815 стаў пэрам.

У 1809 выйшаў у свет яго раман «Пакутнікі», які працягвае развіваць ідэі «Генія хрысціянства» і апавядае аб першых хрысціянах. Для напісання рамана Шатабрыян здзейсніў падарожжа па Грэцыі і Блізкім Усходзе.

Пасля ўзыходжання Бурбонаў Шатабрыян працаваў паслом у Берліне (1821), Лондане (1822), і Рыме (1829), у 1823—1824 быў міністрам замежных спраў. У 1830, пасля падзення Бурбонаў, ён канчаткова сышоў у адстаўку.

Пасля смерці былі выдадзены яго мемуары — «Замагільныя запіскі».

Зноскі

  1. а б https://familysearch.org/ark:/61903/1:1:QP98-BBCV
  2. а б Francois Auguste Rene vicomte de Chateaubriand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Chateaubriand // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.