Перайсці да зместу

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян
фр.: François Auguste René de Chateaubriand[1]
Амбасадар Францыі ў Швецыі[d]
1814 1814
Pair of France[d]
1815 1830
міністр замежных спраў Францыі
28 снежня 1822 14 жніўня 1824
Папярэднік Mathieu de Montmorency[d]
Пераемнік Ange Hyacinthe Maxence de Damas[d]
Дзяржаўны міністр Францыі[d]
1815 1816
Амбасадар Францыі ў Вялікабрытаніі[d]
1822 1823
ambassador of France to the Holy See[d]
1828 1829
12-ы seat 19 of the Académie française[d]
20 лютага 1811 4 ліпеня 1848
Папярэднік Marie-Joseph Chénier[d]
Пераемнік Paul de Noailles[d]

Нараджэнне 4 верасня 1768(1768-09-04)[2][3][…]
Смерць 4 ліпеня 1848(1848-07-04)[2][3][…] (79 гадоў)
Месца пахавання
Род Chateaubriand family[d]
Імя пры нараджэнні фр.: François Auguste René de Chateaubriand[1]
Бацька René-Auguste de Chateaubriand[d]
Маці Apolline Jeanne Suzanne de Bédée[d]
Жонка Céleste de Chateaubriand[d]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight in the Order of the Holy Sepulchre ордэн Чорнага арла ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна рыцар ордэна Залатога руна Grand Cross of the Order of Charles III Knight of the Order of the Holy Spirit Кавалер ордэна Святога Людовіка Grand Cross of the Order of Christ Knight of the Order of Saint Michael Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян (фр.: François-René, vicomte de Chateaubriand; 4 верасня 1768, Сен-Мало — 4 ліпеня 1848, Парыж) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры.

Нарадзіўся ў 1768 г. у брэтонскай дваранскай сям’і. Вучыўся ў Доле, Рэне і Дынане. У 1791 здзейсніў падарожжа ў Паўночную Амерыку. Падчас рэвалюцыі, вярнуўшыся ў Францыю, выступіў на баку каралеўскіх войскаў. У 1792—1800 знаходзіўся ў эміграцыі ў Англіі. Там ён напісаў і апублікаваў «Досвед аб рэвалюцыях» (1797), у якім крытычна ацэньваў рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі.

Вярнуўшыся ў 1800 ў Францыю, ён апублікаваў раман «Атала, або Любоў двух дзікуноў ў пустыні» (1801), аповесць «Рэнэ, або Следства запалу» (1802) і трактат «Геній хрысціянства» (1802). Апошні з’явіўся натхнёнай апалогіяй хрысціянства, не дагматычнай або багаслоўскай, а паэтычнай спробай паказаць, «што з усіх рэлігій, што існавалі, хрысціянская — самая паэтычныя, самая людская, самая спрыяльная свабодзе, мастацтвам і навукам; сучасны свет абавязаны ёй усім, ад земляробства да абстрактных навук, ад бальніц для бедных да храмаў, узведзеных Мікеланджэла і упрыгожаных Рафаэлем; … яна апякуецца геніем, ачышчае густ, развівае высакародны запал, дае думцы сілу, паведамляе пісьменніку выдатныя формы і мастаку дасканалыя ўзоры».

У 1803 Шатабрыян па запрашэнні Напалеона стаў французскім дыпламатам у Рыме, але праз год, пасля забойства герцага Энгіенскага, дэманстратыўна сышоў у адстаўку. У 1811 ён быў абраны членам французскай Акадэміі, а ў 1815 стаў пэрам.

У 1809 выйшаў у свет яго раман «Пакутнікі», які працягвае развіваць ідэі «Генія хрысціянства» і апавядае аб першых хрысціянах. Для напісання рамана Шатабрыян здзейсніў падарожжа па Грэцыі і Блізкім Усходзе.

Пасля ўзыходжання Бурбонаў Шатабрыян працаваў паслом у Берліне (1821), Лондане (1822), і Рыме (1829), у 1823—1824 быў міністрам замежных спраў. У 1830, пасля падзення Бурбонаў, ён канчаткова сышоў у адстаўку.

Пасля смерці былі выдадзены яго мемуары — «Замагільныя запіскі».

Зноскі

  1. 1 2 https://familysearch.org/ark:/61903/1:1:QP98-BBCV
  2. 1 2 Francois Auguste Rene vicomte de Chateaubriand // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Chateaubriand // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520237 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520237 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Французская акадэмія — 1635. Праверана 3 чэрвеня 2022.